Чаромха (Падляскае ваяводзтва)
Чаромха | |
польск. Czeremcha | |
Першыя згадкі: | 1906 |
Былая назва: | Czeremcha-Osada |
Мясцовая назва: | Čerémucha, Čerémcha |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чаромха |
Насельніцтва: | 2640 чал. (2008) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-240 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′7″ пн. ш. 23°20′53″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 23.34806° у. д.Каардынаты: 52°31′7″ пн. ш. 23°20′53″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 23.34806° у. д. |
Чаромха | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.czeremcha.com.pl |
Чаро́мха (па-польску: Czeremcha, па-падляску: Čerémucha, Čerémcha) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — палешукі-падляшы, якія ў большасьці самавызначаюць сябе беларусамі, у меншасьці — украінцамі.
Вёска разьмяшчаецца за 4 км ад памежнага пераходу з РБ Пясчатка — Палоўцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска заснаваная як чыгуначны пасёлак на скрыжаваньні шляхоў зь Беластоку ў Берасьце (пабудаваны ў 1873 г.) і зь Седльцаў у Ваўкавыск (пабудаваны ў 1906 г.). Свой назоў Чаромха ўзяла ад суседняй вёскі Чаромха (сёньня Чаромха-Сяло).
Рэлігійнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыма-каталіцкая парафія Маці Божай Каралевы Польшчы заснаваная была ў 1957 г., а касьцёл быў адкрыты ўжо ў 1958 г. Праваслаўныя жыхары Чаромхі сьпярша прыналежалі да прыходу ў Кузаве, самастойны прыход Маці Божай Элеўса (Уміленьне) быў адкрыты ў 1986 г. (парафіяльная царква была пабудаваная ў 1987—1997 гг.).
-
Касьцёл БМ Каралевы Польшчы (1958 г.)
-
Царква БМ Уміленьне (1987-1997 гг.)
Культурнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1993 г. ў Чаромсе дзейнічае гурт Чарамшына (па-польску: Czeremszyna), які выконвае песьні беларуска-ўкраінскага памежжа ў стылі фолк. Яго чальцы арганізоўваюць у Чаромсе з 1996 г. «Фэстываль мноства культураў і нацыяў — Зь сялянскага панадворку» (па-польску: Festiwal Wielu Kultur i Narodów - Z wiejskiego podwórka). У Чаромсе дзейнічае таксама дзіцячы фальклёрны калектыў Гілочка, які выконвае ўкраінскую народную музыку. Саюз украінцаў Падляшша ладзіць тут фэстываль Украінскія джэрэлы (Традыцыі і трансфармацыі), а Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — штогадовы Беларускі Фэст.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітры Шатыловіч (1926—2020) — беларускі паэт, перакладчык.