Чынш
Выгляд
Чынш — від сялянскай павіннасьці за карыстаньне зямлёй памешчыка, які ўяўляў сабой даніну грашыма — падатак (даніна, аброк).
- У Рэчы Паспалітай ад XIV ст. з чынша буйныя землеўладальнікі раздавалі ў даўніну зямлі, і зь цягам часу выпрацавалася чыншавае валоданьне або права вечнай і спадчыннай арэнды — чыншавае права.
- У Расейскай імпэрыі у 1886 г. увялі асаблівы парадак (павятовыя па «чыншавым справах прысутнасьці») ўсталяваньня «вечначыншавага» права па двух асноўных прыкметах: бестэрміновага і нашчадкавага валоданьня; нязьменнасьць аброку, разам з тым, сельскім (па-за гарадоў і мястэчкаў) «вечным чыншавікам» прадастаўлена набыць ва ўласнасьць прызнаныя за імі чыншавыя зямлі пасродкам абавязковага, пры садзейнічаньні ўрада, выкуп якіх ляжыць на іхняй павіннасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1914 г., том 38, с. 504.
- «Свод Законов Российской империи», том IX, Особ. прид., XXV, по продолж. 1890;
- Гантовер, «О происхождении и сущности вечночиншевого владения» (1884); Рембовский, «История и значение чиншевого владения в запад. крае» (1886); Безобразов, «Сборник узаконения о поземельн. устройстве сельских вечных чиншевиков в губ. Зап. и Белорусск.» (1892). Боровиковский, «Отчёт судьи» (1908).
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |