Юры Падабед
Юры Падабед | |
Імя пры нараджэньні | Юры Мікалаевіч Падабед[1][2] |
---|---|
Дата нараджэньня | 1962 |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковец |
Месца працы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падабед.
Ю́ры Мікала́евіч Падабе́д (нар. 5 сакавіка 1962[3], Слуцак) — былы камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэньня ГУУС Менскага гарвыканкаму. Уваходзіць у «Чорны сьпіс ЭЗ», сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Падабед нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. У 1985 годзе скончыў Менскую вышэйшую вайсковую палітычную вучэльню, у 2001 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае кіраваньне й справавое адміністраваньне». Пяць гадоў служыў у Польшчы, чатыры гады — на Далёкім Усходзе, а таксама ў Летуве й Нямеччыне. У 1996 годзе вярнуўся ў Беларусь, камандаваў батальёнам спэцпрызначэньня МУС. У красавіку 1999 году прызначаны начальнікам штабу менскага АМАП, праз паўгода стаў камандзірам атрада міліцыі адмысловага прызначэньня. У канцы ліпеня 2008 году па ўласным жаданьні пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Падабед так пракамэнтаваў гэтае рашэньне:
«Я прыняў такое рашэньне сам. Дзе буду працаваць далей, яшчэ ня ведаю. У мяне ёсьць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы й ціск скача. Нічога дзіўнага: работа нэрвовая. Яшчэ раз паўтару: рашэньне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто ня ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а зьмена ў мяне больш чым годная».
Яго месца заняў Юры Караеў. Паводле розных вэрсіяў, пасьля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намесьнікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пэнсію ва ўзросьце 46 гадоў.
Пасьля сыходу ў сваіх інтэрвію Падабед казаў, што можа паспрабаваць сябе ў іншай якасьці на нейкім прадпрыемстве.
З 2009 году ўзначальвае службу бясьпекі беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа.
Чыны й званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палкоўнік міліцыі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Падабед быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.
Санкцыі ЭЗ, ЗША
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як камандуючы АМАП, які сам прымаў удзел і быў непасрэдна адказны за жорсткія разгоны мірных дэманстрацыяў і зьбіваньне супрацоўнікамі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, у прыватнасьці, у 2004 і 2008 гадох, Падабед у 2004 годзе быў занесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[1][3].
Таксама Падабед па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году зь лютага 2007 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты[4][5].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Падабед жанаты другі раз. Мае двух дарослых сыноў ад першага шлюбу й дачку ад другога.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (анг.). EUR-Lex(en) (15 кастрычніка 2012). Праверана 13 ліпеня 2020 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ а б Sanctions List Search (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША. Праверана 2021-07-21 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ^ Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2007-02-27). Праверана 2021-09-17 г. Архіўная копія ад 2021-09-17 г.