Якаў Юшкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Якаў Юшкевіч | |
Род дзейнасьці | расейскі мэдык |
---|---|
Дата нараджэньня | 1764 |
Месца нараджэньня | Кіеў |
Дата сьмерці | 1820-я |
Месца сьмерці | Санкт-Пецярбург |
Занятак | пісьменьнік, лекар |
Якаў Мікалаевіч Юшкевіч (1764, Кіеў — 1820-я, Санкт-Пецярбург) — расейскі надворны дараднік, штаб-лекар марскога кадэцкага корпусу, пісьменьнік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын дзячка ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Выхоўваўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, у сьнежні 1783 для атрыманьня мэдычнае адукацыі паступіў у хірургічную вучэльню пры Пецярбурскім сухапутным шпіталі. У 1784 узьведзены ў падлекары, а ў 1785 атрымаў месца ў інжынэрным кадэцкім корпусе. Прыкамандзіраваны ў 1788 да Пецярбурскага сухапутнага генэральнага шпіталю, у тым самым годзе атрымаў званьне лекара, а ў наступным годзе быў прызначаны лекарам у вясьлярны флёт і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1798. У 1792 атрымаў званьне штаб-лекара. Прызначаны ў 1798 штаб-лекарам марскога кадэцкага корпусу, заставаўся на гэтай пасадзе да самае свае сьмерці.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- О замечательной болезни мочевого пузыря (Аб выдатнай хваробе мачавой бурбалкі);
- Излечение мании и эпилепсии, вызванных менструальными кровями (Выгаеньне маніі і эпілепсіі, выкліканых мэнструальнай крывёй; 1805, "Observationes medico-chirurgorum Rutheni Imperii").
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |