Joy Division
Joy Division | |
Гады | з 1976—1977 па 1980 |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Месца ўтварэньня | Салфард, Вялікі Манчэстэр |
Мова | ангельская |
Жанры | |
Выдавец | Factory Records |
Удзельнікі |
|
Узнагароды і прэміі | |
joydivisionofficial.com (анг.) |
Joy Division (Джой Дывіжн) — брытанскі рок-гурт, утвораны ў 1976 годзе ў Салфардзе (Salford), Вялікі Манчэстэр (Greater Manchester). Разам з Siouxsie and the Banshees ды The Cure зьяўляюцца адным з заснавальнікаў пост-панку. Праіснаваўшы тры гады й выпусьціўшы два альбомы, гурт распаўся ў траўні 1980 пасьля самазабойства вакаліста і аўтара песень Ена Кэртыса (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай траскрыпцыі — Ян Кёртыс). Удзельнікі гурта, празь некалькі месяцаў, утварылі вядомую групу New Order, якая існуе і па гэты дзень (2006).
Уплыў Joy Division
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Joy Division і Ен Кэртыс паўплывалі на вялікую колькасьць груп і музыкаў, сярод якіх U2, The Smashing Pumpkins, Трэнт Рэзнар (Nine Inch Nails), Робэрт Сміт (The Cure). Значэньне Joy Divison навочна паказвае выбар лепшых сьвяточных песень усіх пор (all-time Festive 50), складзены Джонам Пілам на брытанскім радыё напярэдадні зьмены тысячагодзьдзя па выніках галасаваньня слухачоў. На першым месцы апынулася кампазыцыя "Atmosphere", на трэцім "Love Will Tear Us Apart", і яшчэ тры песьні Joy Division трапілі ў топ 50.
Удзельнікі групы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ен Кэртыс (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай транскрыпцыі Ян Кэртыс") − сьпеў, гітара
- Бэрнард Самнэр (па-ангельску: Bernard Sumner, ён жа Bernard Albrecht) − гітара, клявішныя
- Пітэр Хук (па-ангельску: Peter Hook) − бас-гітара
- Стывэн Морыс (па-ангельску: Stephen Morris) − ударныя (жнівень 1977 - травень 1980)
Іншыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэры Мэйсан (па-ангельску: Terry Mason) − ударныя (да траўня 1977)
- Тоні Тэбэк (па-ангельску: Tony Tabac) − ударныя (травень-чэрвень 1977)
- Стыў Бразэрдэйл (па-ангельску: Steve Brotherdale) − ударныя (чэрвень-жнівень 1977)
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За час існаваньня Joy Divison выйшлі толькі два іх альбома: "Unknown Pleasures" і "Closer", прычым другі быў афіцыйна выдадзены ўжо пасьля сьмерці Кэртыса.
Год | Назва | Нататкі |
---|---|---|
1979 | Unknown Pleasures | Студыйны альбом |
1980 | Closer | Студыйны альбом |
1981 | Still | Зборнік нявыдадзеных раней песень, а таксама запіс апошняга канцэрту (травень 1980 г.) |
1988 | Substance | Збор песень са ўсіх сінглаў і міні-альбомаў, якія выйшлі ў 1978-1980 гг. |
1990 | The Peel Sessions | Зборнік 2 радыёвыступаў 1979 г., якія раней выйшлі на міні-альбомах у 1986 і 1987 гг. |
1994 | Warsaw | Нявыдадзены раней студыйны альбом, запісаны ў траўні 1978 г. Упершыню выйшаў на бутлеге 1981 г. |
1995 | Permanent | Зборнік |
1997 | Heart And Soul | Поўны збор прац групы, уключаючы нявыдадзеныя студыйныя дублі і канцэртныя запісы (4 дыска) |
1999 | Preston 28 February 1980 | Нявыдадзены раней запіс канцэрту (люты 1980 г.) |
2000 | The Complete BBC Recordings | Дапоўненае выданьне "The Peel Sessions" (уключае тэлевыступы і інтэрв'ю) |
2001 | Les Bains Douches 18 December 1979 | Нявыдадзены раней запіс канцэрту (сьнежань 1979 г.) |
2004 | Re-Fractured Box Set | Збор Preston і Les Bains Douche разам з трэцім дыскам з запісам канцэрту ў Амстэрдаме (студзень 1980 г.) |
Сінглы і EP
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1978 An Ideal for Living (Вялікабрытанія)
- 1979 Transmission (Вялікабрытанія)
- 1980 Licht und Blindheit (Францыя)
- 1980 Komakino (Вялікабрытанія)
- 1980 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
- 1980 Atmosphere/She's Lost Control (Вялікабрытанія /ЗША)
- 1986 The First Peel Session (Вялікабрытанія)
- 1987 The Second Peel Session (Вялікабрытанія)
- 1988 Atmosphere (Вялікабрытанія)
- 1995 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Нататкі |
---|---|---|
1982 | Here Are the Young Men | Канцэртныя запісы (кастрычнік 1979 г.) |
1988 | Substance | Зборнік канцэртных запісаў, тэлевыступаў, а таксама відэякліпаў. Падрыхтаваны да выпуску, але афіцыйна не выдадзены. |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Joy Division — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ian Curtis & Joy Division Fans Club — біяграфіі, дыскаграфія, падрабязная інфармацыя. (анг.)
- Joy Division - The Eternal — біяграфіі, дыскаграфія. (анг.)