Гітара
Мэта дадзенай кнігі — даць пачаткоўцам уяўленне пра асноўныя канцэпцыі, якія маюць дачыненне да гітары. Важным тэхнікам адведзены асобныя раздзелы з прыкладамі і практыкаваннямі. Таксама ў дапаможнік уваходзіць вялікі раздзел аб узмацняльніках і мноства парад і падказак, якія датычацца ўсіх аспектаў гітары. Канцэпцыі музычнай тэорыі ясна прадстаўлены і забяспечаны тлумачэннямі.
Пачатковыя звесткі
[правіць]Гітара — музыкальны інструмент, які адносіцца да класа "народных", у адрозненне ад сімфанічных, таму што гітара рэдка выкарыстоўваецца ў сімфанічных аркестрах. Часткі гітары паказаныя на малюнку.
На гітары досыць складана навучыцца іграць. Больш-менш упэўнена можна навучыцца іграць за два гады рэгулярных заняткаў (скажам, ад двух дзён на тыдзень). Галоўная праблема ў авалоданні гітарай — дасягненне тэхнічнасці пальцаў. Пры выкананні твораў на гітары гітарыст заціскае струны пальцамі левай рукі, з-за чаго на пальцах утвараюцца мазалі. Струны гітары пакрытыя намоткай і калі пальцы рухаюцца ўздоўж струны, скура здзіраецца, што прыводзіць да балявых адчуванняў. Без мазалёў таксама балюча заціскаць струны. Таму на пачатку навучання ці пасля працяглага перапынку не варта доўга займацца гітарай, лепей пачакаць, пакуль на пальцах утворацца мазалі. Гэта не доўга, калі займацца па 5-10 хвілін на дзень, то мазалі ўтворацца праз некалькі тыдняў.
Тэхніка заціскання струн крыху адрозніваецца для акустычнай гітары і электрагітары. Акустычная гітара не падключаецца да ўзмацняльніка і гук на ёй утвараецца з-за акустычных ваганняў у корпусе гітары, адсюль і такая назва. Пры ігры на акустычнай гітары гітарыст звычайна сядзіць, а пры ігры на электрагітары — стаіць. У першым выпадку левая рука звычайна размяшчаецца ніжэй адносна грыфа. Таму на акустычнай гітары вялікі палец левай рукі рэдка выкарыстоўваецца для заціскання струн. Грыф электрагітары танчэйшы за грыф акустычнай гітары. Таксама адрозненне ў тым, што на акустычнай гітары часцей іграюць пальцамі, а на электрагітары — медыятарам. На электрагітары можна іграць і пальцамі. Спачатку асвойце гітару без медыятара.
Гэта пачатак кнігі пра вольны час. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яе. |