Ванга
Ванга | |
---|---|
балг.: Вангелия Пандева Димитрова | |
У 1995 годзе на адкрыцці капліцы Святы Параскевы ў Рупіце | |
Імя пры нараджэнні | балг.: Вангелия Пандева Сурчева |
Род дзейнасці | экстрасэнс |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1911 |
Месца нараджэння | Струміца, Асманская імперыя |
Дата смерці | 11 жніўня 1996 (85 гадоў) |
Месца смерці | Петрыч, Балгарыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pando Surchev[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ванга (Вангелія Пандзева Гушцерава, народжаная Дзімітрава; 31 студзеня 1911 — 11 жніўня 1996) — сляпая балгарская жанчына-экстрасэнс. Нарадзілася ў Асманскай імперыі ў сям’і беднага балгарскага селяніна. Вялікую частку жыцця пражыла ў вёсцы Петрыч, на стыку трох межаў (Балгарыя, Грэцыя, Рэспубліка Македонія). Апошнія 20 гадоў прымала наведвальнікаў у сяле Рупіце.
Біяграфія
Ванга нарадзілася 31 студзеня 1911 у горадзе Струміца на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Македонія. Імя «Вангелія» у перакладзе з грэчаскай (грэч. Ευαγγελία) азначае «добрая вестка». З пачаткам Першай сусветнай вайны, бацька Вангі, Панда, быў мабілізаваны ў балгарскае войска. Маці памерла, калі Ванзе было чатыры гады. Дзяўчынка расла ў доме суседкі. Вярнуўшыся пасля вайны, аўдавелы бацька паўторна ажаніўся.
Вочы Вангі былі сур’ёзна траўмаваныя. Вангу адправілі ў горад да лекара. Урач адмовіўся рабіць аперацыю з-за таго, што ў яго склалася ўражанне, што багаты чалавек не дае дастаткова грошай на аперацыю беднай сваячцы. Адбылося так таму, што Вангу да лекара прывёз не бацька, а сусед, які ехаў у тыя краі і ўзяў з сабой маленькую Вангу. Бацька ж Вангі не паехаў сам, каб зэканоміць на паездцы, не марнаваць грошы, і ўсе сабраныя сродкі аддаць менавіта ўрачу. Лекар не зрабіў аперацыю, але распачаў некаторыя меры па аздараўленні вачэй і даў строгія рэкамендацыі — здаровае харчаванне і здаровы лад жыцця ў цэлым. Сям’я Вангі была беднай, ні аб якім добрым харчаванні не было і гаворкі. У выніку Ванга аслепла.
У 1925 годзе была накіравана ў Дом сляпых у Земуне, Сербія, дзе правяла тры гады. Пасля смерці мачахі яна вярнулася ў дом бацькі ў Струміцы.
У 1939 годзе Ванга захварэла на плеўрыт.
У маі 1942 года Ванга выйшла замуж за Дзімітрыя Гушцерава з сяла Крынджыліца Петрычаскай аколіі. Незадоўга да вяселля яна пераехала з жаніхом у Петрыч, дзе пасля набыла шырокую вядомасць. Дзімітрый правёў нейкі час у войску, захварэў на алкагалізм і памёр у 1962 годзе.
Памерла ў 1996 годзе ад рака правай грудзі, не дазволіўшы рабіць сабе аперацыю.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ванга