Перайсці да зместу

Ванга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванга
балг.: Вангелия Пандева Димитрова
У 1995 годзе на адкрыцці капліцы Святы Параскевы ў Рупіце
Імя пры нараджэнні балг.: Вангелия Пандева Сурчева
Род дзейнасці экстрасэнс
Дата нараджэння 31 студзеня 1911(1911-01-31)
Месца нараджэння Струміца, Асманская імперыя
Дата смерці 11 жніўня 1996(1996-08-11) (85 гадоў)
Месца смерці Петрыч, Балгарыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Pando Surchev[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ванга (Вангелія Пандзева Гушцерава, народжаная Дзімітрава; 31 студзеня 1911 — 11 жніўня 1996) — сляпая балгарская жанчына-экстрасэнс. Нарадзілася ў Асманскай імперыі ў сям’і беднага балгарскага селяніна. Вялікую частку жыцця пражыла ў вёсцы Петрыч, на стыку трох межаў (Балгарыя, Грэцыя, Рэспубліка Македонія). Апошнія 20 гадоў прымала наведвальнікаў у сяле Рупіце.

Ванга нарадзілася 31 студзеня 1911 у горадзе Струміца на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Македонія. Імя «Вангелія» у перакладзе з грэчаскай (грэч. Ευαγγελία) азначае «добрая вестка». З пачаткам Першай сусветнай вайны, бацька Вангі, Панда, быў мабілізаваны ў балгарскае войска. Маці памерла, калі Ванзе было чатыры гады. Дзяўчынка расла ў доме суседкі. Вярнуўшыся пасля вайны, аўдавелы бацька паўторна ажаніўся.

Вочы Вангі былі сур’ёзна траўмаваныя. Вангу адправілі ў горад да лекара. Урач адмовіўся рабіць аперацыю з-за таго, што ў яго склалася ўражанне, што багаты чалавек не дае дастаткова грошай на аперацыю беднай сваячцы. Адбылося так таму, што Вангу да лекара прывёз не бацька, а сусед, які ехаў у тыя краі і ўзяў з сабой маленькую Вангу. Бацька ж Вангі не паехаў сам, каб зэканоміць на паездцы, не марнаваць грошы, і ўсе сабраныя сродкі аддаць менавіта ўрачу. Лекар не зрабіў аперацыю, але распачаў некаторыя меры па аздараўленні вачэй і даў строгія рэкамендацыі — здаровае харчаванне і здаровы лад жыцця ў цэлым. Сям’я Вангі была беднай, ні аб якім добрым харчаванні не было і гаворкі. У выніку Ванга аслепла.

У 1925 годзе была накіравана ў Дом сляпых у Земуне, Сербія, дзе правяла тры гады. Пасля смерці мачахі яна вярнулася ў дом бацькі ў Струміцы.

У 1939 годзе Ванга захварэла на плеўрыт.

У маі 1942 года Ванга выйшла замуж за Дзімітрыя Гушцерава з сяла Крынджыліца Петрычаскай аколіі. Незадоўга да вяселля яна пераехала з жаніхом у Петрыч, дзе пасля набыла шырокую вядомасць. Дзімітрый правёў нейкі час у войску, захварэў на алкагалізм і памёр у 1962 годзе.

Памерла ў 1996 годзе ад рака правай грудзі, не дазволіўшы рабіць сабе аперацыю.

Зноскі