Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Цела жукоў даўжынёй 10—20 мм, часцей плоскае, на пярэднім і заднім канцах звужанае. Вусікі 11-членікавыя, ніце-, піла- або грэбенепадобныя. Пярэдняспінка з адцягнутымі заднімі вугламі. Пярэднягрудзі з грудным адросткам, які ўваходзіць у паглыбленне на сярэднегрудзях. 3 дапамогай гэтага адростка перавернуты на спіну жук падскоквае і пераварочваецца з характэрным шчоўканнем (адсюль назва).
Пашырэнне
У сусветнай фаўне вядома каля 10 тысяч відаў.
Асаблівасці біялогіі
Жукі жывуць на раслінах, якімі кормяцца. Лічынкі-драцянікі развіваюцца ў парахні або глебе. Лічынкі некаторых відаў — драпежнікі, паядаюць лічынак іншых насякомых; многія ўсёедныя, кормяцца расліннай і жывёльнай ежай.
Самкі адкладваюць яйцы ў глебу, лясны подсціл, гнілую драўніну. Праз 2—4 тыдні выходзяць бясколерныя празрыстыя лічынкі, якія да канца вегетацыйнага перыяду ліняюць 3—5 разоў. Жывуць 3—4 гады, праходзяць 14—16 узростаў. Акукліваюцца ўвосень. Жукі паяўляюцца вясною.
Літаратура
Гарбунова Н. Н. Шчаўкуны (Еіаіегісіае) тарфяна-балотных глеб БССР. — Весці АН БССР. Сер. біял. навук. 1961, № 4.