Перайсці да зместу

Шчаўкуны (сямейства насякомых)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчаўкуны (сямейства насякомых)

Hemicrepidius hirtus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elateridae Leach, 1815

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113879
NCBI  30009
EOL  7446
FW  69353

Шчаўкуны́ (Elateridae) — сямейства жукоў.

Цела жукоў даўжынёй 10—20 мм, часцей плоскае, на пярэднім і заднім канцах звужанае. Вусікі 11-членікавыя, ніце-, піла- або грэбенепадобныя. Пярэдняспінка з адцягнутымі заднімі вугламі. Пярэднягрудзі з грудным адросткам, які ўваходзіць у паглыбленне на сярэднегрудзях. 3 дапамогай гэтага адростка перавернуты на спіну жук падскоквае і пераварочваецца з характэрным шчоўканнем (адсюль назва).

У сусветнай фаўне вядома каля 10 тысяч відаў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жукі жывуць на раслінах, якімі кормяцца. Лічынкі-драцянікі развіваюцца ў парахні або глебе. Лічынкі некаторых відаў — драпежнікі, паядаюць лічынак іншых насякомых; многія ўсёедныя, кормяцца расліннай і жывёльнай ежай.

Самкі адкладваюць яйцы ў глебу, лясны подсціл, гнілую драўніну. Праз 2—4 тыдні выходзяць бясколерныя празрыстыя лічынкі, якія да канца вегетацыйнага перыяду ліняюць 3—5 разоў. Жывуць 3—4 гады, праходзяць 14—16 узростаў. Акукліваюцца ўвосень. Жукі паяўляюцца вясною.