Галубятня
Выгляд
Галубя́тня — пабудова для ўтрымання галубоў. Вядома з XVI стагоддзя; яе пашырэнне звязана з паштовымі патрэбамі. Галубятні будаваліся часцей у магнацкіх і шляхецкіх сядзібах. Гэта былі звычайна невялікія драўляныя будынкі з адтулінамі ў сценах (ляткамі) для залёту галубоў пад двух-, чатырохсхільнымі або шатровымі навесамі. Ставіліся галубятня на слупах, на ўязных варотах (г.п.Сапоцкін Гродзенскага, в. Івань Слуцкага раёнаў і інш.), у верхніх частках гаспадарчых пабудоў (свірнаў, птушнікаў і інш). Сустракаецца і ў наш час.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубятня // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галубятня