Перайсці да зместу

Галубятня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галубятня ў сядзібе Брахоцкіх

Галубя́тня — пабудова для ўтрымання галубоў. Вядома з XVI стагоддзя; яе пашырэнне звязана з паштовымі патрэбамі. Галубятні будаваліся часцей у магнацкіх і шляхецкіх сядзібах. Гэта былі звычайна невялікія драўляныя будынкі з адтулінамі ў сценах (ляткамі) для залёту галубоў пад двух-, чатырохсхільнымі або шатровымі навесамі. Ставіліся галубятня на слупах, на ўязных варотах (г.п.Сапоцкін Гродзенскага, в. Івань Слуцкага раёнаў і інш.), у верхніх частках гаспадарчых пабудоў (свірнаў, птушнікаў і інш). Сустракаецца і ў наш час.

Галубятня ў Мінску