Перайсці да зместу

Carcharodus alceae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Carcharodus alceae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carcharodus alceae (Esper, 1780)

Сінонімы
  • Papilio alceae Esper, 1780[1]
  • Spilothyrus malvarum Becker, 1869[2]
Падвіды
  • Carcharodus alceae alceae (Esper, 1780)
  • Carcharodus alceae wissmanni Warnecke, 1934

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  509358

Carcharodus alceae — від дзённых матылькоў з сямейства тоўстагаловак (Hesperiidae). Навуковая відавая назва гэтага матыля («alceae») — гэта родавая назва роду Alcea у родным склоне. Расліна, у сваю чаргу, названа так у гонар старажытнагрэчаскага паэта Алцэя (Алкея).

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, Паўночнай Афрыцы (ад Марока на ўсход да Туніса і Лівіі), на Блізкім усходзе, у Малой Азіі, на Каўказе, у Закаўказзі, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, заходніх Гімалаях і на поўдні Заходняй Сібіры. Існуюць ізаляваныя папуляцыі віду на Сінайскім паўвостраве і ў Емене (C. a. wissmanni).

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 12-16 мм. Зверху пярэднія крылы карычневыя, з незразумелым малюнкам і шасцю-сям’ю дробнымі празрыстымі ўчасткамі; у самцоў пярэднія крылы знізу без пухнатага андраканіяльнага поля.

Сустрэць гэтых матылькоў можна на заліўных лугах, горных схілах з участкамі стэпавай расліннасці і зараснікамі кустоў, на ўзлесках лясоў і ў садах, дзе растуць мальвавыя.

Кармавымі раслінамі гусеніц з’яўляюцца мальва (Malva) (Malva moschata, Malva neglecta, Malva sylvestris), Malvella sherardiana, Alcea (Alcea roseaAlcea setosa), Althea, хацьма (Lavatera) (хацьма турынгенская (Lavatera thuringiaca)), гібіскус (Hibiscus), абутылон (Abutilon). Матылі кормяцца на кветках раслін, такіх як канюшына (Trifolium).

Падчас шлюбнага палёту самец імкнецца размясціцца пад самкай. Самкі могуць адкладаць яйкі зверху і на адваротным баку ліста раслін з сямейства мальвавых (Malvaceae), на якіх вылупленыя з яек вусені будуць харчавацца. На ліст адкладаецца па адным яйку.

Развіццё вусеняў працякае ў хованках, якія яны згортваюць з ліста, змацоўваючы іх з дапамогай шаўкавіны. Пасля кожнай лінькі хованка будуецца нанова. Вусені зіму праводзяць у такіх самых згорнутых з лісця хованках.

Зноскі

  1. Dubi Benyamini Euphorbiaceae – a new host-plant family for Carcharodus alceae Esper, 1780 (Lepidoptera: Hesperiidae) and a discussion on the use of Euphorbiaceae by butterfly larvae (Papilionoidea, Hesperioidea) in the world(англ.) // Nota lepid.. — Israel: 2005. — Т. 28. — № 2. — С. 75–92. — ISSN 0342-7536.(недаступная спасылка)
  2. Carcharodus alceae (Esper, [1780) - Толстоголовка альцея. (информация и фотогалерея)] (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Бабочки Дагестана» (babochki-kavkaza.ru). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 13 ліпеня 2011.