Carcharodus alceae |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Carcharodus alceae (Esper, 1780)
|
Сінонімы |
---|
- Papilio alceae Esper, 1780[1]
- Spilothyrus malvarum Becker, 1869[2]
|
Падвіды |
---|
- Carcharodus alceae alceae (Esper, 1780)
- Carcharodus alceae wissmanni Warnecke, 1934
|
|
Carcharodus alceae — від дзённых матылькоў з сямейства тоўстагаловак (Hesperiidae). Навуковая відавая назва гэтага матыля («alceae») — гэта родавая назва роду Alcea у родным склоне. Расліна, у сваю чаргу, названа так у гонар старажытнагрэчаскага паэта Алцэя (Алкея).
Від распаўсюджаны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе, Паўночнай Афрыцы (ад Марока на ўсход да Туніса і Лівіі), на Блізкім усходзе, у Малой Азіі, на Каўказе, у Закаўказзі, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, заходніх Гімалаях і на поўдні Заходняй Сібіры. Існуюць ізаляваныя папуляцыі віду на Сінайскім паўвостраве і ў Емене (C. a. wissmanni).
Даўжыня пярэдняга крыла 12-16 мм. Зверху пярэднія крылы карычневыя, з незразумелым малюнкам і шасцю-сям’ю дробнымі празрыстымі ўчасткамі; у самцоў пярэднія крылы знізу без пухнатага андраканіяльнага поля.
Сустрэць гэтых матылькоў можна на заліўных лугах, горных схілах з участкамі стэпавай расліннасці і зараснікамі кустоў, на ўзлесках лясоў і ў садах, дзе растуць мальвавыя.
Кармавымі раслінамі гусеніц з’яўляюцца мальва (Malva) (Malva moschata, Malva neglecta, Malva sylvestris), Malvella sherardiana, Alcea (Alcea rosea, Alcea setosa), Althea, хацьма (Lavatera) (хацьма турынгенская (Lavatera thuringiaca)), гібіскус (Hibiscus), абутылон (Abutilon). Матылі кормяцца на кветках раслін, такіх як канюшына (Trifolium).
Падчас шлюбнага палёту самец імкнецца размясціцца пад самкай. Самкі могуць адкладаць яйкі зверху і на адваротным баку ліста раслін з сямейства мальвавых (Malvaceae), на якіх вылупленыя з яек вусені будуць харчавацца. На ліст адкладаецца па адным яйку.
Развіццё вусеняў працякае ў хованках, якія яны згортваюць з ліста, змацоўваючы іх з дапамогай шаўкавіны. Пасля кожнай лінькі хованка будуецца нанова. Вусені зіму праводзяць у такіх самых згорнутых з лісця хованках.
Зноскі