Ёсеф Шкворацкі
Ёсеф Шкворацкі | |
---|---|
чэшск.: Josef Škvorecký | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | J. Mnata, Errol, Josef Pepýt, Josef Vala, Vladimíra, Vlastimila, Burke, Mary Novak, J.Š. і Josef Benda |
Дата нараджэння | 27 верасня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2012[5][1][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Чэхаславакія → Пратэктарат Багеміі і Маравіі → ЧССР → Канада |
Жонка | Zdena Salivarová[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Шкворацкі (чэшск.: Josef Škvorecký) (27 верасня 1924, Нахад — 3 студзеня 2012, Таронта) — чэшскі празаік, эсэіст, перакладчык і выдавец на эміграцыі. Разам з жонкай Здэнай Саліваравай заснаваў у Таронта выдавецтва «68 Publishers». Адзін з найвыбітнейшых чэшскіх празаікаў 2 паловы 20 стагоддзя.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць Шкворацкі пачаў з паэзіі і апавяданняў. Аднак розгалас выклікаў раман «Баязліўцы» («Zbabělci») — першая частка пенталогіі з аўтабіяграфічным галоўным героем Дэні Сміржыцкім. Гэта самы выразны літаратурны твор Шкворацкага. Ён уяўляе сабой цэласную карціну чэшскага грамадства ад Другой сусветнай вайны да аўтаравага эмігранцкага досведу. Астатнія часткі — «Танкавы батальён» («Tankový prapor»), Гульня ў цуд («Mirákl»), «Файны сезон» («Prima sezóna») і «Гісторыя інжынера людскіх душ» («Příběh inženýra lidských duší»).
Шкворацкі таксама паспяховы як перакладчык твораў выбітных амерыканскіх аўтараў — Чэндлера, Хемінгуэя, Фолкнера, Льюіса, Джэймса і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Nezoufejte!» (1946, «Не адчайвайцеся!» зборнік вершаў)
- «Nové canterburské povídky a jiné příběhy» (1947, «Новыя кентэрберыйскія апавяданні і іншыя гісторыі»)
- «Zbabělci» (1948—1949, у Чэхаславакіі выдадзена ў 1958 годзе, «Баязліўцы»)
- «Konec nylonového věku» (1950, у Чэхаславакіі выдадзена ў 1968 годзе, «Канец нейлонавага веку»)
- «Povídky tenorsaxofonisty» (1954—1955, «Апавяданні тэнарсаксафаніста»)
- «Tankový prapor» (1954, выдадзена ў 1971 ў Таронта, у 1990 у Празе, «Танкавы батальён»)
- «Sedmiramenný svícen» (1964, «Сямісвечнік», зборнік апавяданняў часткова з яўрэйскай тэматыкай)
- «Babylónský příběh a jiné povídky» (1967, «Бабілёнская гісторыя і іншыя апавяданні»)
- «Legenda Emöke» (1963, «Легенда Эмёке»)
- «Tvář jazzu» (1964, «Твар джазу», напісана ў супрацы з музыколагам Лубамірам Даружкам)
- «Nápady čtenáře detektivek» (1965, «Ідэі чытача дэтэктываў»)
- «Ze života lepší společnosti» (1965, «З жыцця вышэйшай супольнасці»)
- «Jazzové inspirace» (1966, «Джазавыя інспірацыі», напісана ў супрацы з музыколагам Лубамірам Даружкам)
- Detektivní trilogie:
- «Bassaxofon» (1967, «Бас-саксафон»)
- «O nich — o nás» (1968, «Пра іх — пра нас»)
- «Farářův konec» (1969, «Канец пробашча»)
- «Lvíče» (1969, «Ільвяня»)
- «Hořkej svět: Povídky z let 1946—1967» (1969, "Гарачы свет: Апавяданні з 1946—1967 гг.)
- «Všichni ti bystří mladí muži a ženy» (1971, «Усе гэтыя кемлівыя маладыя мужчыны і жанчыны»)
- «Mirákl» (1972, «Гульня ў цуд»)
- «Hříchy pro pátera Knoxe» (1973, «Грахі для патэра Кнокса»)
- «Prima sezóna» (1975, «Файны сезон»)
- «Příběh inženýra lidských duší» («Engineer of Human Souls», 1977, «Гісторыя інжынера людскіх душ»)
- «Samožerbuch» (1977 — супольна з жонкай, дакументальная кніга пра іхняе выдавецтва)
- «Na brigádě» (1979, супольна з Антанінам Броўскам, зборнік крытычных артыкулаў па чэшскай літаратуры)
- «Bůh do domu» (1980, «Бог у хату»)
- «Dívka z Chicaga a jiné hříchy mládí» (1980, «Дзяўчына з Чыкага і іншыя грахі маладосці»)
- «Velká povídka o Americe» («A Tall Tale of America», 1980, «Вялікае апавяданне пра Амерыку»)
- «Dvě legendy» (1982, «Дзве легенды»)
- «Scherzo capriccioso: Veselý sen o Dvořákovi» (1984, «Scherzo capriccioso: Вясёлы сон пра Дворжака»)
- «Ze života české společnosti» (1985, «З жыцця чэшскай супольнасці»)
- «Franz Kafka, jazz a jiné marginálie» (1987, «Франц Кафка, джаз і іншыя маргінальныя рэчы»)
- «Čítanka Josefa Škvoreckého» (1990, «Чытанка Ёсефа Шкворацкага»)
- «Hlas z Ameriky» (1990, «Голас з Амерыкі»)
- «Píseň zapomenutých let» (1990, «Песня забытых гадоў»)
- «Ožehavé téma» (1991, «Пякучая тэма»)
- «Slovo má mladý severovýchod» («Слова возьме малады паўночны ўсход»)
- «Velká trojka» (1991, «Вялікая тройка»)
- «Dvě neznámé povídky» (1992, «Два невядомыя апавяданні»)
- «Jaká vlastně byla Marilyn Monroe?» (1992, «Якая ўсё ж такі была Мэрылін Манро?»)
- «Věk nylonu» (1992, «Век нейлону»)
- «Nevěsta z Texasu» (1992, «Нявеста з Тэхаса»)
- «Vladimíra v Territorio libre» (1992, «Уладзіміра ў Territorio libre»)
- «Příběh neúspěšného tenorsaxofonisty» (1994, «Гісторыя тэнарсаксафаніста-няўдачніка»)
- «Příběhy o Líze a mladém Wertherovi a jiné povídky» (1994, «Гісторыі пра Лізу і маладога Вертэра і іншыя апавяданні»)
- «Povídky z rajského údolí» (1995, «Апавяданні з райскай даліны»)
- «Dvě vraždy v mém dvojím životě» (1996, «Два забойствы ў маім двайным жыцці»)
- «Neuilly a jiné příběhy» (1996)
- «Nevysvětlitelný příběh aneb Vyprávění Questa Firma Sicula» (1998, «Невытлумачальная гісторыя, альбо Аповед Квеста Фірма Сікула»)
- «Krátké setkání s vraždou» (1999, «Кароткая сустрэча з забойствам»)
- «Podivný pán z Providence a jiné eseje» (1999, «Дзівакаваты спадар з Провідэнсу і іншыя эсэ»)
- «…na tuhle bolest nejsou prášky» (1999, «Ад гэтага болю няма лекаў»)
Зноскі
- ↑ а б Josef Škvorecký // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Czech dissident, celebrated author Josef Skvorecky... Праверана 16 кастрычніка 2012.
- ↑ regional database of the Research Library in Hradec Králové Праверана 2 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Solecki S. Prague Blues: The Fiction of Josef Škvorecký. — Toronto: ECW Press, 1990.
- Trensky P. I. The Fiction of Josef Škvorecký. — New York: St.Martin's Press, 1991.
- Galligan E. L. The Truth of Uncertainty. — Columbia: University of Missouri Press, 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Персанальны сайт (англ.)
- Ёсеф Шкворацкі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Нахад
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Таронта
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Пісьменнікі Канады
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Чэхіі
- Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Члены ордэна Канады
- Дысідэнты Чэхаславакіі
- Эсэісты Чэхіі
- Чэшскамоўныя пісьменнікі
- Постаці Таронта
- Лаўрэаты Прэміі генерал-губернатара