Ілья Кірэевіч Купрыенка
Ілья Кірэевіч Купрыенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1916 |
Месца нараджэння | в. Собалеўка, Клімавіцкі павет (цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць |
Дата смерці | 19 сакавіка 1988 (72 гады) |
Месца смерці | в. Несцерава, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1937—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Ілья Кірэевіч Купрыенка (28 жніўня 1916 — 19 сакавіка 1988) — аўтаматчык; камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту, яфрэйтар. Поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 жніўня 1916 года ў вёсцы Собалеўка, цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 3 класа. Працаваў газагагенератаршчыкам на Магілёўскім заводзе штучнага валакна.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1943 года. Ваяваў на Бранскім, Заходнім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах.
Аўтаматчык стралковай роты 937-га стралковага палка чырвонаармеец Купрыенка Ілья ў складзе аддзялення разведкі 27 чэрвеня 1944 года на подступах да населенага пункта Лупалава, размешчанага на поўдзень ад горада Магілёва зрабіў праход у мінным полі непрыяцеля, абязшкодзіўшы пры гэтым дзве міны нацяжнога дзеяння, што дазволіла разведвальнаму аддзяленню нечакана ўварвацца ў варожую траншэю і выбіць з яе праціўнікаў.
Загадам па 238-й стралковай дывізіі № 191 ад 9 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
У баі за польскі населены пункт Віленберг, размешчаны ў пяцідзесяці кіламетрах на паўночны ўсход ад горада Млава, камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка яфрэйтар Купрыенка Ілья 23 студзеня 1945 года, узначальваючы групу разведчыкаў, выйшаў у варожы тыл, і ў распачатай сутычцы з праціўнікам, агнём з аўтамата знішчыў некалькіх ворагаў. Пасля чаго без страт вярнуўся на камандны пункт 937-га стралковага палка з важнымі дадзенымі аб сістэме агню праціўніка.
29 студзеня 1945 года ў баі за горад Бішафсбург (цяпер польскі горад Біскупец), яфрэйтар Купрыенка Ілья ў ліку першых уварваўся ў горад і забіў трох ворагаў, а трох узяў у палон.
Загадам па 49-й арміі № 023 ад 13 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
8 сакавіка 1945 года камандзір аддзялення стралковай роты 937-га стралковага палка яфрэйтар Купрыенка Ілья, дзейнічаючы на чале групы разведчыкаў, разам з разлікам 45-міліметровай гарматы ў раёне населенага пункта Фішэрсхютэ, размешчанага ў сарака кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Гдыня, выявіў групу праціўнікаў. У выніку раптоўнай атакі шасцёра з праціўнікаў было знішчана і шэсць ўзята ў палон, захоплена аўтамашына з харчаваннем.
6 чэрвеня 1945 года камандуючы 2-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі К. К. падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання Купрыенка І. К. ордэнам Славы 1-й ступені[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Купрыенка Ілья Кірэевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
24 чэрвеня 1945 года Купрыенка І. К. удзельнічаў ў гістарычным Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве. У 1945 годзе старшына Купрыенка І. К. дэмабілізаваны.
Пасля вайны поўны кавалер ордэна Славы Купрыенка Ілья працаваў забойшчыкам на шахце, сталяром, удзельнічаў у асваенні цалінных і абложных зямель. Член КПСС з 1953. Апошнія гады жыў у вёсцы Несцерава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Памёр 19 сакавіка 1988 года.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Ілья Кірэевіч Купрыенка на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белан П. С. и др. Доблесть солдатская. — Алма-Ата, 1974.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Илья Киреевич Куприенко на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Мсціслаўскім раёне
- Пахаваныя ў Мсціслаўскім раёне
- Ваенныя СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Члены КПСС