Аксіёмы Пеана
Выгляд
Аксіёмы Пеана — сістэма аксіём, якія вызначаюць рад натуральных лікаў.
Аксіёмы Пеана дазволілі фармалізаваць арыфметыку. Пасля ўвядзення аксіём сталі магчымы доказы асноўных уласцівасцей натуральных і цэлых лікаў, а таксама выкарыстанне цэлых лікаў для пабудовы рацыянальных і рэчаісных лікаў.
Фармулёўкі
[правіць | правіць зыходнік]Слоўная
[правіць | правіць зыходнік]- 1 ёсць натуральным лікам;
- Лік, наступны за натуральным, таксама ёсць натуральным;
- 1 не йдзе ні за якім натуральным лікам;
- Калі натуральны лік a непасрэдна йдзе як за лікам b, так і за лікам c, то b і c тоесныя;
- Аксіёма індукцыі:
- Калі якое-небудзь сцверджанне
- а) даказана для 1 (база індукцыі),
- б) і калі з дапушчэння, што яно справядліва для натуральнага ліку n, вынікае, што яно праўдзіцца і для наступнага за n натуральнага ліку (індукцыйнае сцверджанне),
- то гэта сцверджанне справядліва для ўсіх натуральных лікаў.
- Калі якое-небудзь сцверджанне
Матэматычная
[правіць | правіць зыходнік]Увядзем функцыю , якая супастаўляе ліку наступны за ім лік.
- ;
- ;
- ;
- ;
- .
Даслоўны тэкст
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст Пеанавых аксіём, як ён прыведзен у арыгінальным выданні Пеана:
- «0 ёсць натуральны лік»;
- «наступны за натуральным лікам ёсць натуральны лік»;
- «0 не йдзе ні за якім натуральным лікам»;
- «усякі натуральны лік ідзе толькі за адным натуральным лікам»;
- Аксіёма поўнай індукцыі.
Заўвага: тое, што першы элемент тут 0, а не 1, прынцыповага значэння не мае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фармальнае азначэнне натуральных лікаў у XIX стагоддзі сфармуляваў італьянскі матэматык Джузэпэ Пеана.
Аксіёмы Пеана засноўваліся на пабудовах Грасмана, хоць іменна Пеана надаў ім сучасны выгляд.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Peano, G. Arithmetices principia, nova methodo exposita. Bocca, Torino, 1889.
- Арнольд И. В. Теоретическая арифметика. — М.:Учпедгиз, 1938 (змест і djvu-файл з поўным тэкстам).