Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка
Выгляд
Нарадзілася |
1 чэрвеня 1999 (25 гадоў) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Аляксандра Ігараўна Шаўчэнка (нар. 1 чэрвеня 1999, Бяроза, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за моладзевую зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[1].
У 2016 годзе перайшла ў мінскія «Цмокі», дзе правяла 4 гульнявых года[2]. У ліпені 2020 года папоўніла склад «Растоў-Дона-ПФУ»[3].
Выступала за зборную U-20 (2017—2019)[4].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіёнка Беларусі (4): 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019, 2019/2020.
- Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2020/2021.
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2016, 2017, 2018, 2019.
- Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2017/2018.
- Сярэбраны прызёр Еўрапейскай лігі (1): 2018/2019.