Аляксандр Гіевіч Гурулі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Гіевіч Гурулі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 лістапада 1985[1][2] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Грузія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Сен-Амер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Гурулі (груз. ალექსანდრე გურული; нар. 9 лістапада 1985, Батумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Сен-Амер».
Сын вядомага грузінскага футбаліста і трэнера Гіі Гурулі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца футболам у Францыі, дзе на той час выступаў яго бацька. Выступаў за моладзевую каманду «Алімпіка» з Ліёна, пасля гуляў за клубы ніжэйшых французскіх дывізіёнаў.
У верасні 2008 года стаў іграком украінскіх «Карпатаў», дзе гуляў на працягу чатырох сезонаў. У лютым 2012 года адправіўся ў арэнду ў грузінскую «Дзілу», дзе правёў увесь 2012 год. Пасля вяртання з арэнды ў лютым 2013 года кантракт з «Карпатамі» быў разарваны.
У выніку Аляксандр пачаў 2013 год у Грузіі, у клубе «Дынама» з Батумі, дзе трэнерам быў яго бацька. Улетку 2013 года перайшоў у «Зестафоні».
У лютым 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У салігорскім клубе стаў асноўным левым паўабаронцам, хоць значную частку першай паловы сезону 2014 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4].
У сакавіку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Самтрэдыя»[5]. У верасні 2015 года перайшоў у азербайджанскі АЗАЛ[6]. Улетку 2016 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком «Шукуры».
У пачатку 2018 года зноў адправіўся ў Францыі, стаўшы іграком аматарскага клуба «Алімпік» Гранд-Сент з пятага дывізіёна, а летам таго ж года перабраўся ў «Сен-Амер».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за нацыянальную зборную Грузіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Грузіі: 2012
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Aleksandre Guruli // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksandre Guruli // FBref.com
- ↑ Футбол. Александр Гурули подписал контракт с солигорским "Шахтером"
- ↑ Футбол. Алексей Тупчий и Александр Гурули покидают солигорский "Шахтер"
- ↑ Гурули перешел в «Самтредиа»
- ↑ Азербайджанский АЗАЛ подписал украинца и бывшего легионера «Карпат» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Батумі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грузіі
- Ігракі зборнай Грузіі па футболе
- Ігракі ФК Сен-Амер
- Ігракі ФК Алімпік Гранд-Сент
- Ігракі ФК Шукура Кабулеці
- Ігракі ФК АЗАЛ
- Ігракі ФК Самтрэдыя
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Зестафоні
- Ігракі ФК Дынама Батумі
- Ігракі ФК Дзіла Горы
- Ігракі ФК Карпаты Львоў