Перайсці да зместу

Анры Пуанкарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Пуанкарэ
Henri Poincaré
Дата нараджэння 29 красавіка 1854(1854-04-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1912(1912-07-17)[1][3][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Émile-Léon Poincaré[d]
Жонка Jeanne-Louise Poulain d'Andecy[d]
Дзеці Jeanne Poincaré[d] і Léon Poincaré[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, астраном, фізік, інжынер, філосаф навукі, таполаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, універсальны чалавек
Навуковая сфера матэматыка, фізіка, філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[8] (1879)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Шарль Эрміт
Вядомыя вучні Dimitrie Pompeiu[d] і Louis Bachelier[d]
Вядомы як адзін са стваральнікаў тапалогіі,
тэорыі адноснасці
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуль Анры Пуанкарэ (фр.: Jules Henri Poincaré; 29 красавіка 1854, Нансі, Францыя17 ліпеня 1912, Парыж) — французскі матэматык, фізік, астраном і філосаф. Кіраўнік Парыжскай акадэміі навук (1906), член Французскай акадэміі (1908) і яшчэ больш чым 30 акадэмій свету.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Політэхнічную (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім універсітэце (з 1886 прафесар), адначасова з 1893 член Бюро даўгот.

Науковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэматычнай і тэарэтычнай фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навуковага пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай зменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда-, кольца- і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад А. Эйнштэйна развіў матэматычныя асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «пераўтварэнні Лорэнца». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу.

Гісторыкі адносяць Анры Пуанкарэ да найвялікшых матэматыкаў усіх часоў. Ён лічыцца, разам з Гільбертам, адным з апошніх матэматыкаў-універсалаў (вучоных, здольных ахапіць усе матэматычныя вынікі свайго часу). Яго пяру належаць больш за 500 артыкулаў і кніг.

Асноўныя працы (гл. таксама Поўны спіс публікацый Архівавана 10 чэрвеня 2012.):

• Cours de physique mathématique, 1889—1892 (Курс матэматычнай фізікі ў 12 тамах на аснове яго лекцый у Сарбоне)
• Les methodes nouvelles de la mécanique céleste, t. 1—3. Р., 1892—97 (Новыя метады нябеснай механікі)
• Analysis situs, 1895 (так першапачаткова называлася тапалогія); у 1899—1902 гг. Пуанкарэ апублікаваў 5 змястоўных дадаткаў да гэтай піянерскай працы
• Calcul des probabilités, 1896 (Злічэнне імавернасцей, перавыдана ў 1912 і 1923 гг.)
• La Science et l’hypothèse, 1902 (Навука і гіпотэза)
• Valeur de la science, 1905 (Каштоўнасць навукі)
• Leçons de mécanique céleste, t. 1—3. P., 1905—1906 (Лекцыі па нябеснай механіцы)
• Théorie de Maxwell et les oscillations hertziennes, 1907 (Тэорыя Максвела і хвалі Герца)
• Science et méthode, 1908 (Навука і метад)
• Dernières Pensées, 1913 (Апошнія думкі, пасмяротна)
• Œuvres, t. 1—11, 1916—1956 (Працы, пасмяротна)

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Іменем Пуанкарэ названы кратар на адваротным баку Месяца.

Зноскі

1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Jules Henry Poincare // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Jules Henri Poincaré // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. POINCARÉ Jules Henri // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 17 жніўня 2020.

5. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

6. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article964 Праверана 13 сакавіка 2020.
7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 мая 2018.

9. а б Матэматычная генеалогія — 1997.

10. Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.

11. NNDB — 2002. Праверана 2 мая 2018.

12. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 2 мая 2018.

13. NNDB — 2002.