Антані Рэвеер
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
10 лістапада 1979[1][2][…] (44 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | |||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антані́ Рэвее́р (фр.: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[3].
Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.
5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.
8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»[4].
23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін год[5]. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі (5): 2004, 2005, 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі (5): 2003, 2004, 2005, 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка Францыі (4): 2004, 2005, 2006, 2007
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.
Зноскі
- ↑ Anthony Réveillère // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ANTHONY REVEILLERE // Argentine Soccer Database
- ↑ Anthony Réveillère Архівавана 23 сакавіка 2015.. Stade-Rennais-online.com.
- ↑ Réveillère Joins Napoli Архівавана 23 кастрычніка 2014.. S.S.C. Napoli.
- ↑ Sunderland sign Anthony Reveillere until end of season. BBC Sport
- ↑ Ревейер завершил карьеру. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антані Рэвеер
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Профіль на сайце lfp.fr Архівавана 26 ліпеня 2014. (фр.)