Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт
Выгляд
Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт | |
---|---|
грэч. Γεωπονικό Πανεπιστήμιο Αθηνών | |
Заснаваны | 1888 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Афіны |
Сайт | aua.gr |
Афінскі сельскагаспадарны ўніверсітэт (грэч. Γεωπονικό Πανεπιστήμιο Αθηνών) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Афінах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова універсітэт быў заснаваны як Афінская аграрная школа ў 1888 годзе. З 1920 года мае важнае значэнне для каардынацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі, геалагічных даследаванняў і экалогіі. Сельскагаспадарчы універсітэт цяпер складаецца з сямі факультэтаў і прапануе сваім студэнтам ступені бакалаўра і магістра.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт эканомікі сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый
- Факультэт жывёлагадоўлі і аквакультуры
- Факультэт сельскагаспадарчай біятэхналогіі
- Факультэт харчовых навук і тэхнікі
- Факультэт развіцця прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай тэхнікі
- Факультэт навук аб агракультуры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх