Бецыбука
Бецыбука | |
---|---|
англ. Betsiboka River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 525 км |
Басейн | 11 800 км² і 49 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 18°21′31″ пд. ш. 47°29′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыйскі акіян |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 15°52′04″ пд. ш. 46°18′35″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыйскі акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бецыбу́ка (малагас Betsiboka) — рака ў паўночна-заходняй частцы вострава Мадагаскар. Мае даўжыню 525 км, з’яўляецца найбуйнейшай ракой вострава. Вядомая сваім чырвона-карычневым колерам, які тлумачыцца вялікай колькасцю седыментаў, якія вымываюцца ракой у мора.
Геаграфія і гаспадарчае выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Бецыбука бярэ пачатак у гарах цэнтральнай частцы вострава, на поўначы правінцыі Антананарыву. Рака ўтвараецца пры сутоцы рэк Мананару і Дзабу, якая знаходзіцца ў 85 км на поўнач ад сталіцы Мадагаскара, затым цячэ ў паўночным кірунку. Недалёка ад населенага пункта Маэватанана Бецыбука выходзіць на раўніну і прымае (злева) воды свайго найбуйнейшага прытоку — ракі Ікупа. На 40-км участку ад гэтага месца да зліцця (справа) з ракой Камуру ў паселішчы Амбатубуэні ўздоўж рэчышча ракі размешчана вялікая колькасць невялікіх азёр. Побач з населеным пунктам Марувуай Бецыбука ўпадае ў бухту Бумбетука Мазамбікскага праліва, утвараючы дэльту.
Суднаходная на 130 км ад вусця, у яе нізоўях размяшчаюцца шырокія рысавыя палі.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |