Перайсці да зместу

Бухта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бу́хта (ням.:Bucht) — невялікая частка мора, заліва, возера, вадасховішча, адасобленая ад вод часткамі сушы (выступамі берагоў, скаламі і бліжэйшымі астравамі) і абароненая імі ад хваль і ветру.

Мясцовыя ўмовы вызначаюць гідралагічны рэжым бухты, які некалькі адрозніваецца ад рэжыму прылеглых да яе вод.

Як правіла, бухты служаць зручным месцам стаянкі суднаў— напрыклад, Геленджыкская і Цэмеская бухты ў Чорным моры, Залаты Рог у праліве Басфор.

Балаклаўская бухта