Перайсці да зместу

Бітва пад Маркушавам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адбылася 26 ліпеня 1792 года пад час Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года. Яна была апошняй бітвай гэтай вайны.

У Маркушаве быў ар’ергард польскіх войскаў. На яго з усходу (ад Гарбава) ішлі казакі. Юзаф Панятоўскі павёў свае верныя войскі (12 эскадронаў) ва ўжо бессэнсоўны бой. Аднак казакі былі адбітыя і адхілены ў напрамку Гарбавы. У баі загінулі 20 палякаў, у тым ліку генеральны інспектар кавалерыі, генерал Януш Станіслаў Ільінскі.