Перайсці да зместу

Віктар Феліксавіч Вексельберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Феліксавіч Вексельберг
руск.: Виктор Феликсович Вексельберг
Імя пры нараджэнні руск.: Виктор Феликсович Вексельберг
Род дзейнасці інжынер прадпрымальнік калекцыянер мастацтва мільярдэр
Дата нараджэння 14 красавіка 1957(1957-04-14) (67 гадоў)
Месца нараджэння Драгобыч, Львоўская вобласць, Украінская ССР, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Сцяг Кіпра Кіпр
Жонка Марына Дабрыніна
Дзеці Ірына
Аляксандр
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны Decoration "For Beneficence"
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Феліксавіч Вексельберг (руск.: Виктор Феликсович Вексельберг) (14 красавіка 1957, Драгобыч, Львоўская вобласць, Украінская ССР, СССР) – расійскі і кіпрскі інжынер, прадпрымальнік, мільярдэр, калекцыянер мастацтва.

Бацька – Фелікс Саламонавіч, яўрэй па нацыянальнасці, маці – Марозава Алена Ефтропаўна, руская. Вучыўся ў Драгобычскай СШ № 3, якую скончыў ў 1974 г. У 1979 г. з адзнакай скончыў факультэт аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі Маскоўскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе вучыўся разам з Леанідам Блаватніком. Скончыў аспірантуру пры вылічальным цэнтры АН СССР. У сакавіку 2017 г. Віктар Вексельберг стаў грамадзянінам Рэспублікі Кіпр.

Прадпрымальніцкая кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 1989 года — генеральны дырэктар АОЗТ «НПО «КОМВЕК».

У 1996 годзе Вексельберг быў адным са стваральнікаў ААТ «Сібірска-Уральскі алюміній» (СУАЛ), які аб'яднаў Іркуцкі і Уральскі алюмініевыя заводы. З 1996 года — генеральны дырэктар ААТ «Сібірска-Уральская алюмініевая кампанія» (СУАЛ). Член Савета дырэктараў АТ «СУАЛ».

Мецэнацкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкая калекцыя

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2004 г. Вексельберг праз спецыяльна створаны некамерцыйны фонд «Сувязь часоў», набыў унікальную калекцыю ювелірных вырабаў Карла Фабержэ (9 імператарскіх велікодных яек) у сям'і Форбс, заплаціўшы за калекцыю звыш $100 млн.[1][2]. Калекцыя была перавезена ў Расію і выстаўлены ў Крамлі і ў Дуброўніку ў 2007 г.

У верасні 2006 г. пагадзіўся заплаціць каля $1 млн. на транспарціроўку

Культурна-гістарычны фонд «Сувязь часоў»

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2004 года заснаваў Культурна-гістарычны фонд «Сувязь часоў» і ўзначаліў яго Апякунскі савет.

Ужо першы праект фонда «Сувязь часоў» — гэта набыццё ў ЗША найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі работ вялікага расійскага ювеліра Карла Фабержэ і вяртанне яе ў Расію — выклікаў каласальны грамадскі рэзананс як у Расіі, так і за мяжой. Зараз Фонд праводзіць серыю экспазіцый калекцыі ў найбуйнейшых сталічных і рэгіянальных музеях. Першым месцам для экспазіцыі быў абраны Маскоўскі Крэмль, дзе выстава «Фабержэ: згубленае і здабытае» са збору Фонда «Сувязь часоў» прайшла з мая па ліпень 2004 года. На сённяшні дзень калекцыя выстаўлялася ў 18 гарадах Расіі і свету.

Іншымі праектамі фонду з'яўляюцца:

Швайцарскія банкі, каб пазбегнуць санкцый з боку ЗША, заблакавалі больш за мільярд долараў ЗША на асабістых рахунках Віктара Вексельберга.

Зноскі

  1. Пришли за яйцами (руск.). www.kommersant.ru. Коммерсантъ (5 лютага 2004). Праверана 5 чэрвеня 2018.
  2. The World's Most Beautiful Eggs: The Genius of Carl Faberge (англ.). www.bbc.co.uk. BBC Four. Праверана 5 чэрвеня 2018.