Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)
Выгляд
Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) дзейнічалі са снежня 1915 па 23 верасня 1916 ў Вільні. Створаны школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах германскай акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школ. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке і інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская і нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляванне, школьная гігіена, садоўніцтва і агародніцтва. Курсы скончылі 10 чал.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2.