Ганконгскі трамвай
Выгляд
Ганконскі трамвай — наземная трамвайная сістэма Ганконга, адна з трох сістэм свету, дзе на пастаяннай аснове выкарыстоўваюцца трамваі-даблдэкеры (дзве іншыя - у Блэкпуле і Александрыі), і адзіная ў свеце, якая выкарыстоўвае выключна даблдэкеры.
Трамвайная лінія размешчана на востраве Ганконг паміж раёнамі Сааў Гэй Ваан (Шаў Кей Ван) і Кенэдзі Таўн з адгалінаваннем на Хэпі Вэлі. Лініяй штодня карыстаюцца 240000 чалавек. Трамвайная лінія ў Ганконга была адкрыта ў 1904 годзе, такім чынам, гэта адзін з найбольш старых відаў грамадскага транспарту ў Ганконга. Трамваі Ганконга выконваюць не толькі транспартную функцыю, але таксама сталі славутасцю горада. Кіруе лініяй кампанія The Wharf.