Перайсці да зместу

Ганна Юр’еўна Міцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Міцкевіч
Ганна Міцкевіч, 1923 год
Імя пры нараджэнні Ганна Лёсік
Дата нараджэння 8 (20) верасня 1857
Месца нараджэння
Дата смерці 1929(1929)
Месца пахавання
Бацька Юрый Лёсік
Маці Хрысціна Лёсік
Муж Міхал Казіміравіч Міцкевіч
Дзеці Уладзя, Алесь, Кастусь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Юзік, Міхась і Марыя

Ганна Юр’еўна Міцкевіч, народжанае Лёсік (21 (8) верасня 1857, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа, сястра Язэпа і Антона Лёсікаў.

Нарадзілася ў сям’і Юрыя і Хрысціны Лёсікаў. Як старэйшая дачка даглядала малодшых братоў і сясцёр, у юнацтве майстэрскі навучылася ткацтву. У 1878 годзе ўзяла шлюб з Міхаілам Міцкевічам, нарадзіла трынаццаць дзяцей, чацвёра з іх памерлі немаўлятамі[1].

Пасля смерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палясоўнікам Уладзю Міцкевіча, яе старэйшага сына, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе з братам Антосем купіла колішнюю карчму, згарэлую ў 1909―1910 гадах. Апошнім пераездам быў хутар Смольня[1].

Памерла ў 1929 годзе. Пахавана побач мужа на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне.

Зноскі

  1. а б Міцкевіч, В. Маці Якуба Коласа // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 6. — С. 174—176.