Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 2014 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, партрэт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Рэалізм |
Вядомыя працы | «Зямля пад белымі крыламі» |
Уплыў | Іван Фёдаравіч Гутараў[d] |
Уплыў на | Юрый Гаўрын |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гаўрыла Вашчанка (20 чэрвеня 1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 14 лютага 2014) — беларускі мастак, жывапісец[1]. Народны мастак БССР (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977)[1]. Прафесар (1980)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў 1955[1]. На педагагічнай працы з 1955 (з 1961 у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедрай манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з 1975)[1].
Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 дзейнічае ў Гомелі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у галіне станковага жывапісу, акварэлі, манументальнай размалёўкі і вітражу. Аўтар станковых і манументальных твораў пра гераізм савецкага народа ў гады Айчыннай вайны і пасляваеннай стваральнай працы[1]. Значнае месца ў творчасці Вашчанкі займала тэма адлюстраванння жыцця сучаснага Палесся (карціны «Маё Палессе», 1971; «Нафтавікі Палесся», «Сакавік», абедзве 1973)[1].
Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам над актуальнымі праблемамі часу і мінуўшчынай роднай зямлі, патрыятызмам. Характэрнай іх асаблівасцю з'яўляецца глыбокі філасофскі змест, пераданы лаканічнымі выяўленчымі сродкамі[1].
Сярод твораў: «Ад Савецкага інфармбюро», «Непакораная» (абедзве 1967), «Бетон», «Косцік» (абедзве 1970), «Юнацтва» (1971), «Маё Палессе», «Дума пра хлеб» (абедзве 1973), «Балада пра мужнасць» (1974), «Жнівень» (1975), «Мацярынскія крылы» (1975), «Прастора» (1978), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К. Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974) і інш.
Аўтар мазаічнага пано «Палёт» (1963) у Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Зрабіў манументальныя размалёўкі «Зямля светлагорская» (1973[1], Палац культуры хімікаў у Светлагорску), энкаўстыкі «Асветнікі» (1976, Ліцэй БДУ), вітражы і люстры ў касцёле Сымона і Алены (1974, Мінск) і інш[1].
Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўна-палітычных дзеячаў Беларусі — Я. Купалы, Я. Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К. Астрожскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Генадзь Бураўкін, Васіль Шаранговіч.
-
Злева направа: Міхаіл Баразна, Гаўрыла Вашчанка, Генадзь Бураўкін, Васіль Шаранговіч, Рыгор Сітніца, Уладзімір Пракапцоў.
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Рыгор Сітніца, Уладзімір Пракапцоў.
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Міхаіл Баразна, Уладзімір Пракапцоў.
-
Рэктар Акадэміі мастацтваў Беларусі Міхаіл Баразна, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.
-
Мастакі-сябры Гаўрыла Вашчанка і Васіль Шаранговіч.
Зноскі
Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка на Вікісховішчы |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Драчоў П. Народжаны беларускім Палессем / П. Драчоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2. — с. 32-33.
- Тараканава М. Манументальны сімвалізм Гаўрылы Вашчанкі / М. Тараканава. // Роднае слова. — 2003. — № 6. — с. 93-95.
- Шаура Г. Ф., Г. Х. Вашчанка. — Мн., 1978
- Гавриил Ващенко: Живопись. Монументальное искусство/сост. О. П. Воронова. — М., 1980.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Брагіна