Генры Мілер
Генры Мілер | |
---|---|
англ.: Henry Valentine Miller | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1980[3][4][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | невядома, June Miller[d], невядома, невядома і Hoki Tokuda[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, раманіст, навэліст, эсэіст, аўтар перапіскі |
Гады творчасці | з 1934 |
Мова твораў | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
henrymiller.info (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Валянцін Мілер (англ.: Henry Valentine Miller; 26 снежня 1891, Нью-Ёрк, ЗША — 6 чэрвеня 1980, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі пісьменнік і мастак. Яго жыццё пакладзена ў аснову скандальных для таго часу інтэлектуальна-эратычных раманаў пра час пасля першай сусветнай вайны, час уседазволу, пра лёс пісьменніка. Самыя знакамітыя творы Мілера — раманы «Тропік Рака» (Tropic of Cancer, 1934), «Тропік Казярога» (Tropic of Capricorn, 1939) і «Чорная вясна» (Black Spring, 1936), якія склалі аўтабіяграфічную трылогію. «Сэксус» (Sexus, 1949), «Плексус» (Plexus, 1953), «Нэксус» (Nexus, 1960) — другая трылогія Мілера, якую ён назваў «Ружай укрыжавання» (The Rosy Crucifixion).
Будучы пісьменнік нарадзіўся ў Ёрквільскай акрузе Манхэтэна, у сям’і нямецкіх эмігрантаў. Бацька валодаў атэлье мужчынскага адзення. Дзяцінства пісьменніка прайшло ў Брукліне. Пасля школы ён спрабаваў паступіць ва ўніверсітэт, але праваліўся. Прайшоў толькі няпоўны курс гісторыі мастацтваў у Нью-Ёркскім гарадскім каледжы. У Нью-Ёрку Генры Мілер пазнаёміўся і пачаў жыць з жанчынай, на пятнаццаць гадоў старэйшай за яго. Гэта досвед скончыўся ўцёкамі ў Каліфорнію, дзе будучы пісьменнік працаваў на цытрусавых плантацыях. У Каліфорніі Мілер трапіў на лекцыю Эмы Гольдман, якая адкрыла яму свет ідэалізму Ніцшэ, пра якога Г. Мілер напісаў сваё першае (неапублікаванае) эсэ.
Пасля Мілер вярнуўся ў Нью-Ёрк і пачаў працаваць памочнікам у майстэрні бацькі. Летам 1917, хаваючыся ад вайсковай службы, ён уступіў у шлюб з піяністкай Беатрыс Сільвас Уікенз. Неўзабаве ў іх нарадзілася дачка Барбара. Г. Мілер працаваў кіраўніком па найме ў тэлеграфнай кампаніі (да 1924). Між тым шлюб развальваўся. У канцы лета 1924 Генры пазнаёміўся з Джун Эдыт Сміт, якая пазней зрабілася яго другой жонкай і «энергетычным суаўтарам». Яна настаяла, каб Мілер цалкам прысвяціў сябе літаратуры.
Генры і Джун былі заўсёднікамі дыскусій пра псіхааналіз, сексуальную свабоду і гомасексуальнасць. У 1926 ў Джун пачынаецца раман з Джын Кронскі, які неўзабаве пасяляецца ў Мілера. Той у пытаннях сексу быў кансерватыўны і з цяжкасцю пераносіў усё, што адбывалася ў яго дома. У выніку Мара і Джун таемна з’ехалі ў Парыж.
Генры Мілер браў у Мары ўрокі жывапісу і пачаў пісаць карціны.
У Нью-Ёрк Джун хутка вярнулася. У яе з’явіўся багаты прыхільнік, што пагадзіўся фінансаваць кнігі Мілера, якія Джун выдавала за свае. Генры Мілер напісаў сваю першую кнігу «Малох» (Moloch or, This Gentile World, 1927), аддаўшы суаўтарства Джун. На заробленыя грошы Мілеры з’язджаюць у Квебек і Манрэаль. Па вяртанні ў Нью-Ёрк у 1929 Г. Мілер пачаў пісаць раман «Адурэлы певень» і на патрабаванне Джун паехаў заканчваць яго ў Парыж.
Калі Мілеру стала няма чым плаціць за гатэлі, ён правёў некалькі начэй у кампаніі гандляра жэмчугам Нанаваці (Нанэнціці ў «Тропіку Рака»). Улетку 1931 Г. Мілер знайшоў прытулак у пісьменніка Майкла Фрэнкеля (туды ненадоўга прыязджала Джун). Кожны дзень падоўгу гуляў па Парыжы. Шпацыры ператвараліся ў замалёўкі горада, якімі багаты «Тропік Рака».
Знаёмства з экзатычнай Анаіс Нін паклала пачатак разрыву паміж Мілерам і Джун. Анаіс пазнаёміла яго з псіхааналізам і вядомымі псіхааналітыкамі. Яна выдала мілераўскі раман «Тропік Рака» (1934) на грошы аўстрыйскага псіхааналітыка Ота Ранка. Пад яе ўплывам Мілер пачаў рабіць запісы пра сваё дзяцінства, што леглі ў аснову яго літаратурнага аўтапартрэта — «Чорнай вясны».
У 1940 Генры Мілер вярнуўся ў ЗША і пасяліўся ў мястэчку Біг-Сур. Тут ён напісаў шмат карцін, а таксама аўтабіяграфічны раман «Біг-Сур і апельсіны Гераніма Босха» (Big Sur and the Oranges of Hieronymus Bosch, 1957).
Генры Мілер памёр ад сардэчнай недастатковасці. Яго прах пасля крэмацыі быў развеяны ў Біг-Суры.
У Біг-Суры размешчаны дом-музей пісьменніка
Зноскі
- ↑ Henry Miller
- ↑ Itaú Cultural Henry Miller // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henry Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henry Miller // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118582518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генры Мілер: Мастацтва белетрыстыкі — prajdzisvet.org
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Манхэтэне
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі Гарадскога каледжа Нью-Ёрка
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 6 чэрвеня
- Пісьменнікі ЗША
- Мастакі ЗША