Герань
Герань | ||||||||||||||
Герань цёмна-бурая (Geranium phaeum) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Geranium L. | ||||||||||||||
|
Герань[3], або журавельнік[4] (Geranium) — род сямейства Гераніевыя. Усяго вядома больш за 300 відаў[5] траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.
У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»[5]
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопасцевае, рэдка перыстае з 3—5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістае. Змяшчае гераніевы алей.
Кветаносы з 1—3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вяночка, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычынак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.
Віды герані
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The Plant List род налічвае 415 відаў. На тэрыторыі Беларусі 14 відаў[6]:
- Geranium bohemicum L. — Герань багемская
- Geranium columbinum L. — Герань галубіная
- Geranium dissectum L. — Герань рассечаная
- Geranium divaricatum Ehrh. — Герань растапыраная
- Geranium molle L. — Герань далікатная
- Geranium palustre L. — Герань балотная, ці Воўчча ступа, ці Грабількі, ці Пяціперсціца, ці Златчыск, ці Трыперсціца, ці Дзеравянка лясная, ці Баршчоўнік
- Geranium phaeum L. — Герань бураватая, ці Герань цёмна-бурая
- Geranium pratense L. — Герань лугавая, ці Чэрвяточнік, ці Грабелькі, ці Змяёўка, ці Кураслеп галубячы, ці Грыжная трава
- Geranium pusillum L. — Герань малая, ці Геранія мяккая
- Geranium pyrenaicum Burm. fil. — Герань пірэнейская
- Geranium robertianum L. — Герань Робертава
- Geranium sanguineum L. — Герань крывяна-чырвоная, ці Воўча стапа, ці Дубровіца, ці Мужчынскі залатнічок, ці Дуброўка лясная, ці Вцер, ці Герань крывава-чырвоная
- Geranium sibiricum L. — Герань сібірская
- Geranium sylvaticum L. — Герань лясная, ці Геранія лесавая, ці Дуброўка
Герань у жывапісе
[правіць | правіць зыходнік]-
Карціна мастака Léon Gard, «Géranium rouge dans une coupe de cristal» Парыж 1971 г.
-
Карціна мастака Josep Mirabent Gatell (1831-1899), «Estudio de la flor del geranio de pensamiento».
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Карписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0
- ↑ Растения Беларуси
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганов А. Путеводитель по садовым гераням Архівавана 16 снежня 2010.
- Ганов А. Герань в дизайне сада
- Geranium Taxonomic Information System Архівавана 18 лістапада 2010.
- Герань на сайте USDA NRCS (англ.)