Горн
Горн | |
---|---|
ісп. Isla Hornos | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
55°56′41″ пд. ш. 67°16′51″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Горн (ісп.: Isla Hornos) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля, належыць Чылі і ўваходзіць у склад правінцыі чылійская Антарктыка. На востраве знаходзіцца знакаміты мыс Горн. Востраў вядомы як самая паўднёвая частка Паўднёвай Амерыкі, аднак на самой справе такімі з’яўляюцца астравы Дыега-Рамірэс, якія ляжаць за 200 км паўднёвей. Востраў Горн належыць да групы астравоў Эрмітэ (ісп.: Islas Hermite), якія адносяцца да архіпелага Вогненная Зямля. Востраў мае шырыню 2 км і даўжыню каля 6 км. Максімальная вышыня вострава — 425 м.
На востраве ёсць маяк, невялікая капліца, жылыя і дапаможныя памяшканні, метэастанцыя, а таксама помнік — скульптура ў выглядзе абрысу альбатроса, прысвечаная маракам, якія загінулі пры спробах абагнуць мыс Горн[1]. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парку Каба-дэ-Орнас (ісп.: Parque nacional Cabo de Hornos).
Востраў складзены ў асноўным гранітамі мелавога ўзросту, на паўночным захадзе знаходзяцца вулканічныя скалы юрскага ўзросту. У нізінах расце тарфяны мох.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Метэастанцыя
-
Маяк
-
Востраў Горн
-
Манумент Каба-дэ-Орнас
Зноскі
- ↑ Манумент Каба-дэ-Орнас(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2005. Праверана 19 ліпеня 2014.