Перайсці да зместу

Горы Шаю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горы Шаю?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 020 м
Размяшчэнне
2°32′00″ пд. ш. 11°10′00″ у. д.HGЯO

Шаю[1] (фр.: Massif du Chaillu) — горны масіў, размешчаны ўздоўж паўднёвай мяжы Габона з Рэспублікай Конга. Горы ўтвораны асадкавымі пародамі, самая высокая гара сістэмы Шаю — гара Ібунджы (1024 м) адначасова з’яўляецца найвышэйшай вяршыняй Габона. У сістэму Шаю таксама ўваходзіць гара Мімонга (860 м).

У гарах Шаю бяруць свае вытокі некалькі рэк, уключаючы Люэтсі, Агулу, Ікоі, Лола, Лекока і Лебамбі. У масіве Шаю да гэтага часу захоўваецца дзікая прырода.

Горы названы ў гонар французскага даследчыка Поля дзю Шаю, які апісаў іх у XIX стагоддзі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — карта Габона