Гуаш
Гуаш (фр.: gouache, ад італ.: guazzo — вадзяная фарба) — фарбы, якія складаюцца з тонка расцёртых пігментаў з водна-клеявым злучальнікам (гуміарабік, пшанічны крухмал, дэкстрыну і інш.) і прымешкай бяліл, а таксама твор мастацтва, выкананы гэтымі фарбамі.
Гуаш звычайна выкарыстоўваецца для жывапісу на паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку, косці. Узнікла як разнавіднасць акварэлі (у спалучэнні з якой гуаш часта ўжываецца), калі мастакі, каб дасягнуць шчыльнасці маляўнічага пласта, прымешвалі бялілы ў вадзяныя фарбы. Гуаш шырока выкарыстоўвалася ўжо ў сярэднявеччы ў мастацтве многіх краін Еўропы і Азіі пераважна для малявання кніжных мініяцюр, з эпохі Адраджэння — таксама для эскізаў, кардонаў, пазней — для партрэтных мініяцюр. У XVII — пачатку XIX стст. некаторыя мастакі выкарыстоўвалі гуаш для выканання мініяцюрных малюнкаў. Пачатак фабрычнай вытворчасці спецыяльных гуашавых фарбаў ў сярэдзіне XIX стагоддзя спрыяла ператварэнню гуашы ў самастойную тэхніку, якая адрозніваецца ад акварэлі гушчынёй і непразрыстасцю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуашь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуаш