Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995 5-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 23 ліпеня — 29 кастрычніка 1995 |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Нафтан-Дэвон (Наваполацк) (1-ы раз) |
Другое месца | Камунальнік (Пінск) |
Трэцяе месца | Фамальгаўт (Барысаў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 210 |
Бамбардзір(ы) | Сяргей Саладоўнікаў (Кардан-Флаерс) (11 мячоў) |
← 1994/95 1996 → |
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1995 — другі па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд другой паловы 1995-га года. У сувязі з пераходам на сістэму правядзення чэмпіянатаў "вясна—восень" турнір праходзіў у адзін круг. Першапачаткова планаваўся ўдзел 16 каманд, але яшчэ перад пачаткам сезону спыніла існаванне каманда «Сантанас» з Самахвалавіч, у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 15. Перамогу і адзіную пуцёўку ў Першую лігу атрымаў клуб «Нафтан-Дэвон» з Наваполацка.
Турнірная табліца
[правіць | правіць зыходнік]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Нафтан-Дэвон (Наваполацк) | 14 | 10 | 2 | 2 | 29 − 14 | +15 | 32 | Выхад у Першую лігу |
2 | Камунальнік (Пінск) | 14 | 9 | 2 | 3 | 22 − 13 | +9 | 29 | Стыкавыя матчы |
3 | Фамальгаўт (Барысаў) | 14 | 8 | 4 | 2 | 24 − 13 | +11 | 28 | |
4 | Кардан-Флаерс (Гродна) | 14 | 8 | 3 | 3 | 28 − 18 | +10 | 27 | |
5 | КПФ (Слонім) | 14 | 7 | 5 | 2 | 25 − 15 | +10 | 26 | |
6 | Брэстбытхім (Брэст) | 14 | 8 | 1 | 5 | 19 − 14 | +5 | 25 | |
7 | Трансмаш (Магілёў) | 14 | 6 | 4 | 4 | 20 − 16 | +4 | 22 | |
8 | Хімік (Светлагорск) | 14 | 5 | 2 | 7 | 19 − 17 | +2 | 17 | |
9 | Гомель | 14 | 5 | 2 | 7 | 19 − 17 | +2 | 17 | |
10 | Лакаматыў (Віцебск) | 14 | 5 | 1 | 8 | 10 − 15 | −5 | 16 | |
11 | Тарпеда (Жодзіна) | 14 | 3 | 6 | 5 | 13 − 15 | −2 | 15 | |
12 | Дынама-Юні (Мінск) | 14 | 4 | 2 | 8 | 12 − 22 | −10 | 14 | |
13 | Будаўнік (Старыя Дарогі) | 14 | 3 | 3 | 8 | 12 − 26 | −14 | 12 | |
14 | Кімавец (Віцебск) | 14 | 2 | 3 | 9 | 9 − 28 | −19 | 9 | |
15 | Хімвалакно (Гродна) | 14 | 0 | 4 | 10 | 7 − 25 | −18 | 4 | Вылет у Трэцюю лігу |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Стыкавыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з рэгламентам, другая каманда Другой лігі (пінскі «Камунальнік») сустракалася за месца ў Першай лізе з перадапошняй камандай Першай лігі (бабруйскі «Шыннік»).
«Шыннік» захаваў месца ў Першай лізе, «Камунальнік» вярнуўся ў Другую лігу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- RSSSF.com
- kick-off.by
- fcgomel.elitno.net(недаступная спасылка)