Перайсці да зместу

Дыега Абад дэ Сантыльян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыега Абад дэ Сантыльян
ісп.: Diego Abad de Santillán
Дата нараджэння 20 мая 1897(1897-05-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1983(1983-10-18)[1][2] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці эканаміст, гісторык, перакладчык, журналіст, рэдактар, пісьменнік, палітык, anarcho-syndicalist, прафсаюзны дзеяч
Жонка Elisa Kater[d][1]
Дзеці Diego Santillán[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінезіа Баўдзіліа Гарсія Фернандэс (ісп.: Sinesio Baudilio García Fernández; 20 мая 1897(1897-05-20)[1][2], Reyero[d], Кастылія і Леон[1]18 кастрычніка 1983(1983-10-18)[1][2], Барселона[1]), больш вядомы пад псеўданімам Дыега Абад дэ Сантыльян (ісп.: Diego Abad de Santillán) — дзеяч іспанскага і аргенцінскага анархісцкага руху, пісьменнік і рэдактар[6]. Бацька кінарэжысёра і сцэнарыста Дыега Сантыльяна.

Бацькі — Даната Гарсія Паніагуа і Анхелай Фернандэс. Калі хлопчыку было восем гадоў, сям’я эмігравала ў Аргенціну. Там ён вучыўся ў камерцыйнай школе і працаваў мулярам, кавалём і рабочым чыгункі. У 1912 годзе вярнуўся ў Іспанію. Скончыў школу ў Леоне. У 1915 годзе паступіў у Мадрыдскі ўніверсітэт, вывучаў філасофію і літаратуру. За ўдзел ва ўсеагульнай забастоўцы 1917 года трапіў у турму. Праз паўтара года вызваліўся і далучыўся да анархісцкага рабочага руху[7].

Каб пазбегнуць ваеннай службы, Сантыльян адправіўся з фальшывым пашпартам у Аргенціну, дзе працаваў у Аргенцінскай рэгіянальнай рабочай федэрацыі (АРРФ) і быў рэдактарам яе анархісцкай газеты La Protesta.

Затым ён адправіўся ў Германію. Вывучаў медыцыну ў Берліне. Там жа ў анархісцкіх колах сустрэў сваю будучую жонку Эліз Катэр. У 1922 годзе быў прадстаўніком АРРФ на першай канферэнцыі анарха-сіндыкалісцкай Міжнароднай асацыяцыі працоўных. У 1926 годзе прапыніў вучобу і паехаў у Мексіку, дзе супрацоўнічаў з Усеагульнай канфедэрацыяй працоўных.

Вярнуўшыся ў Аргенціну, Сантыльян узначальваў газету La Protesta. У 1930 годзе ён быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання за спробу арганізацыі паўстання, але здолеў уцячы ў Мантэвідэа. Калі ў Іспаніі ў 1931 годзе была абвешчана Рэспубліка, Сантыльян вярнуўся на радзіму, але хутка накіраваўся зноў у Аргенціну. Там працаваў у падполлі, напісаў некалькі тэарэтычна-дактрынальных кніг. У канцы 1933 года прыбыў у Іспанію, пасяліўшыся ў Барселоне.

У Барселоне ўступіў у Федэрацыю анархістаў Іберыі. У 1934 годзе стварыў анархісцкую групу Nervio, працаваў рэдактарам Solidaridad Obrera, кіраваў Tierra y Libertad і заснаваў Tiempos Nuevos. У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны дапамог арганізаваць Цэнтральны камітэт антыфашысцкіх апалчэнняў Каталоніі.

Са снежня 1936 па красавік 1937 быў членам каталонскага ўрада на пасадзе эканамічнага саветніка Жэнералітата Каталоніі. Праз канфлікт з Хуанам Негрынам і Кампартыяй страціў пасаду.

У красавіку 1938 года ўступіў у Нацыянальны камітэт антыфашысцкага народнага фронту.

У выніку паразы рэспублікі ў 1939 годзе вярнуўся ў Аргенціну, дзе заснаваў некалькі выдавецтваў, напісаў шматлікія працы. Рэдагаваў Вялікую аргенцінскую энцыклапедыю.

У 1977 годзе зноў прыехаў у Іспанію. Жыў у Мадрыдзе і Барселоне. Памёр у доме састарэлых Hogares Mundet. Згодна з завяшчаннем, яго прах быў развеяны над родным горадам.

1. а б в г д е ё ж з Martín I. P., Alzuria G. P. Abad de Santillán, Diego // Diccionario Akal de historiadores españoles contemporáneos (1840-1980)Tres Cantos: Ediciones Akal, 2002. — С. 49. — ISBN 978-84-460-1489-8

2. а б в г Sinesio Baudilio. Diego Abad de Santillán García Fernández // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. https://clio.columbia.edu/catalog/4072286 Праверана 14 лістапада 2022.
4. Catalog of the German National Library Праверана 7 сакавіка 2024.

5. а б в Martín I. P., Alzuria G. P. Abad de Santillán, Diego // Diccionario Akal de historiadores españoles contemporáneos (1840-1980)Tres Cantos: Ediciones Akal, 2002. — С. 50. — ISBN 978-84-460-1489-8

6. Rosa, María Fernanda de la (2002). «Diego Abad de Santillán y su actuación en el anarquismo argentino». Temas de Historia Argentina y Americana. 2002, 1. ISSN 1666-8146.
7. Félix García Moriyon. Del socialismo utópico al anarquismo. Editorial Cincel, 1985, p. 68.
• Sans Puig, José María (1980). «80-1588 Abad de Santillán, Diego: Por qué perdimos la guerra. Una contribución a la historia de la tragedia española. - Prólogo de Heleno Saña. - G. del Toro Editor. - Madrid, 1975. - 358 p. (20,S X 13,5).». Índice Histórico Español (Universitat de Barcelona) 22 (87-89): 302. ISSN 0537-3522.