Еўрапейскі маршрут E95
Аўтадарога | ||
Еўрапейскі маршрут E95 | ||
---|---|---|
Европейский маршрут E95 Європейський маршрут 95 Avrupa rota E95 | ||
| ||
Асноўная інфармацыя | ||
Краіны |
Расія Беларусь Украіна Турцыя |
|
Даўжыня | 3 770 км | |
Пачатак | Санкт-Пецярбург | |
Праз |
Пскоў Віцебск Магілёў Гомель Чарнігаў Кіеў Адэса Самсун |
|
Канец | Мерзіфон (3770 км) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўрапейскі маршрут E95 — аўтамабільная дарога ва Усходняй Еўропе на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Украіны, Турцыі. Мае важнае міждзяржаўнае значэнне для ўсходнеславянскіх краін, СНД, а таксама важнае міжнароднае значэнне. Праходзіць па тэрыторыі Ленінградскай і Пскоўскай абласцей РФ, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай, Кіеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Адэскай абласцей Украіны, далей паромам па Чорнаму мору, затым па тэрыторыі Турцыі.
Асноўныя гарады: Санкт-Пецярбург, Гомель, Кіеў, Адэса, Самсун, Мерзіфон. Самы загружаны ўчастак дарогі прыпадае на сегмент паміж Кіевам і Адэсай (аўтастрада М05), але дазволеная хуткасць складае 110 км/г. Частка пан'еўрапейскага калідора IX.
Маршрут
[правіць | правіць зыходнік]Агульная працягласць — 3 770 км.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]- Пулкаўскія вышыні — Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча: па тры палосы ў кожным кірунку.
- Зайцава, Вярэўскае сельскае паселішча — Гатчына: нічым не характэрная двухпалосная дарога
- г. Гатчына: двухпалосная аб'язная дарога
- Гатчына — Луга: нічым не характэрная двухпалосная дарога, умераная колькасць населеных пунктаў
- Луга: двухпалосная аб'язная дарога
- Пскоў: па ўсходняй ускраіне горада, два святлафоры
- За Псковам невялікі ўчастак з трохпалосным рухам
- Остраў — аб'язная
- Апочка — аб'язная
- Пустошка — праз горад, абмежаванне 40 км/г
- Невель — аб'язная
- Віцебск — аб'язная
- Магілёў — аб'язная
- Гомель — аб'язная
- Віцебск — Гомель — двухпалосная дарога
- Гомель — Чарнігаў — двухпалосная дарога, незадоўга да Чарнігава пераходзіць у чатырохпалосную (па дзве палосы ў кожным кірунку); прыкладна праз 30 км пасля Гомелю знаходзіцца памежны пераход Новая Гута (Беларусь) — Новыя Ярылавічы (Украіна)
- Чарнігаў — Кіеў — па дзве палосы ў кожным кірунку
- Кіеў — праз горад
- Кіеў — Умань — па дзве палосы ў кожным кірунку
- Умань — Адэса — вельмі добрае пакрыццё, па дзве палосы ў кожным кірунку, абмежаванне 110 км/г на двухпалоснай дарозе з атбойнікам пасярэдзіне.
- Адэса — (за 50 км да горада) па тры палосы ў кожным кірунку