Перайсці да зместу

Змрочныя нябёсы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змрочныя нябёсыM:
Dark Skies
Постар фільма
Жанр кінафантастыка
трылер
Рэжысёр Скот Сцюарт
Прадзюсар Джэйсан Блам
Купер Сэм'юэлсан
Жанет Брыл
Сцэнарыст Скот Сцюарт
У галоўных
ролях
Кэры Расэл
Джош Хэмілтан
Дакота Гойа
Кэйдэн Рокіт
Джонатан Сіманс
Аператар Дэвід Бойд
Кампазітар Джозэф Бішара
Кінакампанія Dimension Films (ЗША)
Alliance Films (Канада)
Працягласць 97 хвілін
Бюджэт $ 3.500.000 (ацэнка)
Зборы $ 26.421.7447
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова Англійская
Год 2013
IMDb ID 2387433
Афіцыйны сайт

«Змрочныя нябёсы» (Англійская: Dark Skies) — амерыканскі трылер 2013 года ў жанры кінафантастыкі, зняты рэжысёрам Скотам Сцюартам. Прэм’ера фільма адбылася 21 лютага 2013 года.

«Магчыма, мы адны ў гэтым Сусвеце, а магчыма, і не. Абедзве магчымасці выклікаюць жах»
—— цытата Артура Кларка з пачатку фільма

Падзеі разгортваюцца вакол сям’і Бэрэтаў: Дэніэла (Джош Хэмілтан), яго жонкі Лэйсі (Кэры Расэл) і іх дзяцей Джэсі (Дакота Гойа) і Сэмі (Кэйдан Рокіт). Дэніэл шукае працу ўжо трэці месяц, а ў Лэйсі, якая працуе рыэлтарам, дрэнна ідуць справы з продажам дамоў.

Сямейныя адносіны робяцца больш напружанымі, бо не хапае грошай на аплату рахункаў. Адначасова з гэтым у доме пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы: хтосьці гармідарыць на кухне, выкідвае прадукты з лядоўні ці робіць з гаспадарчых рэчаў правільныя геаметрычныя формы ў выглядзе дзіўных знакаў. Потым з дома знікаюць усе сямейныя фатаграфіі. Паліцыя падазрае, што нехта ў сям’і пакутуе ад самнамбулізму, і не аказвае рэальнай дапамогі. Дэніэл і Лэйсі намагаюцца дапытаць сваіх дзяцей, і малодшы сын Сэмі прызнаецца, што гэта зрабіў Пясочны чалавек.

На гэтым дзіўнасці не скончваюцца. Дом сям’і Бэрэтаў знянацку атакуюць тры стаі птушак, і санітарныя службы не могуць зразумець прычыну такога масавага самагубства. Дэніэл і Лэйсі пачынаюць пакутаваць ад галаўных боляў, а таксама час ад часу весці сябе дзіўна, губляючы пачуццё часу і кантроль над сабой. З гэтай нагоды Дэніэл усталёўвае камеры сачэння ва ўсіх пакоях дома, каб кантраляваць, хто і калі пранікае ў дом. Тым часам Лэйсі знаходзіць малюнкі Сэмі, на якіх ён намаляваў сябе з гуманоідападобнымі фігурамі. Пасля пошуку аналагічных выпадкаў у Інтэрнэце Лэйсі разумее, што яе сям’я стала ахвярай іншапланетных істот. Але Дэніэл катэгарычна адмаўляецца верыць у такое тлумачэнне да таго моманту, пакуль суседзі не знаходзяць дзіўныя знакі ці выцятыя плямы на целах дзяцей. З гэтага часу Бэрэты знаходзяцца пад пагрозай арышту за гвалт над непаўналетнімі.

Калі Дэніэл прагледжвае запісы з камер, ён бачыць, як гуманоіды наведваюць кожнага ў яго сям’і. Дэніэл і Лэйсі вырашаюць наведаць спецыяліста па кантактах з іншапланецянамі Эдвіна Поларда (Джонатан Сіманс). Полард мяркуе, што гуманоіды прыйшлі за малодшым Сэмі, таму трэба неадкладна абараніць яго. Бацькі вырашаюць абараняцца: Дэніэл купляе стрэльбу, Лэйсі — сабаку. На свята 4 ліпеня Дэніэл блакуе ўсе вокны ў доме, але гэта не спыняе іншапланетных істот. У той жа вечар гуманоіды пранікаюць у дом і, нягледзячы на супраціўленне бацькоў, забіраюць не малодшага Сэмі, а старэйшага Джэсі.

Праз тры месяцы Дэніэл і Лэйсі жывуць у новым доме і з’яўляюцца падазраванымі ў знікненні свайго старэйшага сына. Лэйсі разбірае рэчы Джэсі і раптам знаходзіць яго дзіцячыя малюнкі, дзе намалёваны такія ж істоты, як і на малюнках Сэмі. У той жа час уокі-токі Сэмі сам сабой уключаецца, і чуецца, як Джэсі кліча брата па імені.

Акцёр Роля
Кэры Расэл Лэйсі Бэрэт
Джош Хэмілтан Дэніэл Бэрэт
Дакота Гойа Джэсі Бэрэт
Кэйдэн Рокіт Сэмі Бэрэт
Джонатан Сіманс Эдвін Полард
Л.Дж. Бэнэт Кевін Рэтнэр
Рыч Хатчмэн Майк Джэсап
Міндзі Крайст Карэн Джэсап
Эні Тармэн Шэлі Джэсап
Джэк Уошбэрн Бобі Джэсап
Рон Астроў Рычард Кляйн

Здымкі і пракат

[правіць | правіць зыходнік]

Фільм здымаўся ў Каліфорніі, у асноўным у Лос-Анджэлесе і Валенсіі. Сцэнарый быў напісаны Скотам Сцюартам за шэсць тыдняў, а сама стужка была знята менш чым за месяц. Здымкі доўжыліся з 3 па 31 жніўня 2012 года. Прэм’ера фільма адбылася ў Расіі 21 лютага 2013 года, а на наступны дзень у ЗША. Першы тыдзень у пракаце прынес фільму $8.189.166 і агульнае шостае месца, але ўжо на трэцім тыдні ён выпаў з дзясяткі. Агулам фільм пратрымаўся ў пракаце 13 тыдняў і зарабіў $17.411.930 ў ЗША.