Кашта́навік[1][2], таксама Дубовік (Gyroporus castaneus) — від трубчастых шапкавых грыбоў роду гірапорус сямейства Балетавыя. Мае падабенства з белым грыбам, але ножка мае карычневы колер і полая альбо з пустэчамі. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы[2]. На тэрыторыі Беларусі расце ўсюды.
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—9 (4—10[3]) см, амаль гладкая, чырванавата-бураватая, ці карычневата-бураватая. Мякаць белая, шчыльная, тоўстая, з прыемным пахам. Колер не змяняе. Пад скуркай мякаць шапкі часам бураватага колеру[2]. Ножка даўжынёй 5—7 см і дыяметрам 1,5—3 см, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная ў ніжняй частцы. Колер ножкі такі ж, як шапкі. Трубкі свабодныя, спачатку белыя, пазней цямнеюць да крэмавага колеру. Споры гладкія, эліпсоіднай або яйкападобнай формы, жаўтаватага[2] колеру. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку і невялікімі групамі на пясчанай глебе, пераважна ў лісцевых лясах і хмызняках[2].
Малавядомы ядомы грыб. Занесены ў Чырвоную кнігу Расіі[3].
Зноскі
↑Каштанавік, Дубовік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. Мн., 1999, С.200
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 57. — 192 с. — 60 000 экз.