У шлюбным убранні ніз белы, пярэдняя частка грудзей, валлё, горла, бакі шыі і шчокі рудавата-вохрыстыя колеру з бурымі стракацінкамі. Лапы чорныя. Зімовае апярэнне шаравата — бурага колеру. Даўжыня 12 −14 см, размах крылаў 28 — 31 см, вага 20 — 30 г.
Кулік-верабей — пералётная птушка, гняздуе ў паўночнай Скандынавіі і сібірскай тундры. Зімуе ў Міжземнамор'і, на Блізкім Усходзе, у Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.
Зноскі
↑Напісанне Кулік-верабей ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.6