Кік-ін-дэ-Кёк
Славутасць | |
Кік-ін-дэ-Кёк | |
---|---|
59°26′05″ пн. ш. 24°44′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Дата заснавання | 1475 |
Сайт | linnamuuseum.ee/kiek-de-… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кік-ін-дэ-Кёк (Kiek in de Kök, ніжненямецкая мова Зазірні ў кухню) — старая (нямецкая) назва вежаў, ў асноўным тых, якія былі часткай гарадскіх фартыфікацыйных умацаванняў. Яны атрымалі сваё імя з-за таго, што жыхары вежы ў прамым сэнсе маглі ўбачыць, што гатуецца ў кухнях бліжэйшых дамоў.
У часы Ганзейскага саюза і Тэўтонскага Ордэна вежы за межамі сучаснай Германіі таксама атрымлівалі гэтую назву, напрыклад, у Гданьску (Данцыгу) і Таліне.
Вежа, якая знаходзіцца ў Таліне — артылерыйская вежа, пабудаваная ў 1475 годзе. Яна мае вышыню 38 метраў і сцены таўшчынёй 4 метры. гарматныя ядры, датаваныя 1577 годам, да гэтага часу умантаваныя ў знешнія сцены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэстаўрацыйныя працы XX стагоддзя вярнулі вежы і навакольнай мясцовасці яе першапачатковае аблічча. Зараз вежа працуе як музей і фотагалерэя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Кік-ін-дэ-Кёк
- TV3: Kiek in de Kökist saab aastasse 2219 (З Кік-ін-дэ-Кёк можна патрапіць у 2219 г.) Архівавана 4 лютага 2010. // DELFI, 01.02.2010 (эст.)