Кінатаўр
Кінатаўр | |
---|---|
Месца | |
kinotavr.ru (руск.) |
Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» (руск.: Кинотавр) — расійскі кінафестываль, які штогадова праводзіўся ў Сочы, пачынаючы з 1991 года. Быў адменены ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе[1]. Прэзідэнт кінафестывалю Аляксандр Раднянскі заявіў: «У гэтым годзе фестываль не адбудзецца, ён будзе перанесены на перыяд, калі мы перажывём цяперашнія палітычныя падзеі і зможам вярнуцца ў кіно, у тым ліку каб зразумець, што адбылося з краінай і з усімі намі»[1].
З 1994 па 2005 год фестываль складаўся з дзвюх частак: Адкрытага расійскага кінафестывалю (АРКФ) і Міжнароднага кінафестывалю (МКФ)[2]. Па стане на 2008 год гэта быў найбуйнейшы нацыянальны кінафестываль Расіі[3].
Слова «Кінатаўр» — гэта кантамінацыя слоў «Кіно» і «…таўр» (як у словах Кентаўр ці Мінатаўр).
Зноскі
- ↑ а б Alexander Rodnyansky announced the cancellation of Kinotavr this year - ePrimefeed (24 сакавіка 2022).
- ↑ Кинофестиваль "Кинотавр". Досье .
- ↑ Russia’s biggest local film festival starts . The Hollywood Reporter (9 чэрвеня 2008).