Дрэва хутка расце, дасягаючы ў вышыню 12 м. Крона маладых раслін калонападобная. З узростам галінкі згінаюцца, утвараючы разгалістую крону. Лісце светла- або цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Ігліца мае пах лімона.
Гэты від добра пераносіць розныя кліматычныя ўмовы і моцнае абразанне, таму яго высаджваюць у выглядзе зялёных агароджяў або дэкаратыўных дрэў з фігурнай кронай. Гэта самая распаўсюджаная дэкаратыўная вечназялёная парода ціхаакіянскіх штатаў ЗША. Яе таксама разводзяць у цёплым поясе Еўропы, умераных абласцях Паўднёвай Амерыкі і Аўстраліі. Вядома некалькі разнавіднасцяў.
Выведзена некалькі сартоў, якія лічацца найбольш прыдатнымі для ўмоў пакаёвай аранжарэі, а таксама для культуры бансай. Расліна святлалюбная, аддае перавагу ветраным памяшканням з умеранай тэмпературай і высокай вільготнасцю паветра. Паліў умераны. Шэраг сартоў дазваляюць ствараць практычна ўсе японскія стылі бансай, аднак пераважней вертыкальны. Афарбоўка ігліцы ў культурных сартоў кіпарыса буйнаплоднага, як правіла, больш светлая, чым у прыроднага, жаўтавата-зялёная, або залацістая.