Леў, Вядзьмарка і Гардэроб
Леў, Вядзьмарка і Гардэроб | |
---|---|
The Lion, the Witch and the Wardrobe | |
Жанр | Дзіцячы фэнтэзійны раман, хрысціянская літаратура |
Аўтар | Клайв Льюіс |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 16 кастрычніка 1950 |
Дата першай публікацыі | 16 кастрычніка 1950 |
Выдавецтва | Geoffrey Bles |
Цыкл | Хронікі Нарніі |
Колькасць старонак | 172 |
Ілюстратар | Паўліна Бэйнз |
Носьбіт | кніга (цвёрдая вокладка) |
Папярэдні | Пляменнік чарадзея |
Наступны | Прынц Каспіян |
ISBN | 978-0-00-671677-8 |
Персанажы | Пітэр Пэвэнсі, Сьюзен Пэвэнсі, Эдмунд Пэвэнсі, Люсі Пэвэнсі, Дыгары Кёрк, Джадзіс, Аслан (Хронікі Нарніі), Mr. Tumnus[d], Maugrim[d] і Mr. and Mrs. Beaver[d] |
«Леў, Вядзьма́рка і Гардэроб» (англ.: The Lion, the Witch and the Wardrobe) — эпічны фэнтэзійны раман для дзяцей К. С. Льюіса, упершыню апублікаваны ў 1950. Гэтая кніга стала першай з сямі раманаў пад агульнай назвай «Хронікі Нарніі» (1950—1956). Пазней Льюіс напісаў адзін з твораў серыі, які папярэднічаў падзеям «Льва, Вядзьмаркі і Гардэробу», таму першым паводле храналогіі стаў раман «Пляменнік чарадзея».
Большая частка падзей твора адбываюцца ў Нарніі, выдуманай краіне, дзе размаўляюць жывёлы, а светам вось ужо сто гадоў кіруе Белая Вядзьмарка, якая начаравала ў Нарніі вечную зіму. У перадгісторыі падчас Другой сусветнай вайны чацвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў загарадным доме старога прафесара доме, ратуючыся ад бамбардзіроўкі Лондана. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць праход у чароўную краіну Нарнію праз шафу-гардэроб у закінутым пакоі. У трэцяе яе наведванне ў чароўную краіну выпраўляюцца ўсе чацвёра, пасля чаго падзеі развіваюцца выключна там амаль да самага канца гісторыі. У Нарніі дзеці павінны спраўдзіць старажытнае прароцтва, і яны апынаюцца ў барацьбе за выжыванне і за вызваленне краіны ад чараўніцтва.
Часопіс «Time» уключыў раман у свой спіс лепшых раманаў усіх часоў, куды ўваходзяць англамоўныя творы 1923—2005 гадоў[1]. Кніга перакладзена на 47 моў[2].
У студзені 2018 года адбылася прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» у перакладзе на беларускую мову. Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom[3]. Кніга ў беларускім перакладзе выйшла ў 2018 годзе.
Зноскі
- ↑ Grossman, Lev. All-TIME 100 Novels: The Lion, The Witch and the Wardrobe (англ.)(недаступная спасылка). Time (16 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2009. Праверана 25 мая 2010.
- ↑ GoodKnight, Glen H. «Translations of The Chronicles of Narnia by C.S. Lewis» (index). Narnia Editions & Translations (inklingsfocus.com). Updated 3 August 2010. Confirmed 2012-12-10.
- ↑ nashaniva.by