Перайсці да зместу

Ляхавіцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Ляхавіцкі замак
Ляхавіцкі замак, гравюра 1660 г.
Ляхавіцкі замак, гравюра 1660 г.
53°02′32,18″ пн. ш. 26°15′41,39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ляхавічы
Заснавальнік Ян Караль Хадкевіч
Дата заснавання канец XVI ст.
Стан не захаваўся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ляхавіцкі замак — бастыённы замак, які існаваў у канцы XVI — 1-й палове XVIII ст.

Аблога Ляхавіцкага замка ў 1660 годзе. Гравюра XVII стагоддзя.

Замак у Ляхавічах Пабудаваны ў канцы XVI ст. графам Янам Каралем Хадкевічам. На працягу зімы 1595—1596 гадоў, замак вытрымаў некалькі штурмаў казакоў, па правадырствам Севярына Налівайкі і Мацвея Шаўлы.

У 1648—1654 гадах замак тройчы вытрымліваў аблогі паўсталых сялян і ўкраінскіх казакоў. У 1655 годзе падчас вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў войскі Аляксея Мікіціча Трубяцкога падышлі да горада, спалілі пасады і слабоды, але замак узяць не змаглі. Вядомая ў гісторыі аблога замка ў 1660 годзе, калі замак вытрымаў два штурмы маскоўскіх войскаў пад правадырствам Івана Андрэевіча Хаванскага. Пасля паражэння войскаў Хаванскага ў бітве пад Палонкай, аблога была знята.

У 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, рускія войскі некалькі месяцаў абаранялі замак ад шведаў пад правадырствам палкоўніка Траўтфетэры. У канцы амаль паўгадавой аблогі, казачы гарнізон вымушаны быў здаць замак, пасля чаго шведы разбурылі яго сцены.

У 1709 годзе замак двойчы абложвалі войскамі польскага караля Станіслава Ляшчынскага. Да горада падышоў атрад Рыгора Агінскага, разам з двухтысячным атрадам войскаў Пятра I, але пасля кароткага бою з войскамі Аляксандра Паўла Сапегі быў вымушаны адступіць.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай замак дастаўся Расійскай імперыі ў паўразбураным стане і, у далейшым, паступова руйнаваўся.

Да нашых дзён ляхаўскі замак не захаваўся. Археалагічныя даследаванні на яго месцы праводзіў Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі ў 1986 годзе.

Замак узведзены на беразе р. Ведзьма на ўзгорку, абкружаным ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся плацінай. Паказаны на гравюры 1660 г. Замак меў у плане форму правільнага чатырохвугольніка, памерам 175 х 220 метраў, з чатырма вялікімі бастыёнамі паліганальнай канфігурацыі і брустверамі. Наверсе кожнага бастыёна размяшчаліся высокія кавальеры з абарончымі парапетамі, якія ствараюць другі ярус для вядзення агню. Кожны бастыён меў каземат для захоўвання боепрыпасаў і амуніцыі і злучаўся падземнымі хадамі з іншымі бастыёнамі. Земляныя ўмацаванні былі абмураваны каменем і цэглай.

Да ўязной чатырох'яруснай брамы з гадзіннікавай вежай, завершанай купалам, вёў рассоўны мост цераз роў. На другім ярусе знаходзіўся механізм, які падымаў апошні пралёт моста, і байніцы для стралкоў. Трэці ярус брамы ўяўляў з сябе баявую пляцоўку, абароненую зубчастым брустверам, з якой прастрэльвалася прастора перад брамай. Вышэй была невялікая вежка, у якой знаходзіліся гадзіны, назіральны пост, і «ратны звон», якім аб'яўлялі трывогу.

У глыбіні панадворку стаяў двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны палац у стылі рэнесансу, накрыты двухсхільным чарапічным дахам з высокімі трохяруснымі шчытамі на тарцах.

Горад Ляхавічы разам з замкам былі абнесены драўляным парканам.

На сценах замка стаяла 31, звышсучасная, па тых часах, гармата, большасць з якіх была адліта напачатку XVII стагоддзя. У арсенале былі дзве невялікія шмыгаўніцы, 51 гакаўніца, мушкеты, вялікая колькасць боепрыпасаў і амуніцыі.