Ліда (аэрадром)
Ліда | |
---|---|
| |
ІАТА: няма — ІКАА: UMDD— Унутр. код: УМДД | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне |
Лідскі раён Гродзенская вобласць на ўсход ад горада Ліда |
Уладальнік | МА РБ |
Эксплуатант | ВПС Беларусі |
Вышыня НУМ | 144 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
Аэрадром на карце Беларусі |
Ліда — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на ўсход ад аднайменнага горада Ліда Гродзенскай вобласці. Адзін з найстарэйшых аэрадромаў свету[1].
У царскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1906 годзе ў Ліду з Далёкага Усходу перамешчана 9-я паветраплавальная рота маньчжурскай арміі[1]. У наступным годзе тут была сфарміравана спецыяльная рота, якая мела на ўзбраенні некалькі дырыжабляў («Альбатрос», «Астра», «Голуб» і «Грыф»[1][2][3]), каля 300 салдат і 9 афіцэраў, а таксама 150 коней і 120 павозак[2]. Аднак лётнае поле і неабходная інфраструктура, уключаючы элінгі для дырыжабляў, былі пабудаваныя толькі ў 1910-м. 18 чэрвеня 1914 года на аэрадроме сфарміраваны 3-ці корпусны авіяцыйны атрад расійскага імператарскага Паветранага флоту, пераемнікам якога ў чэрвені 1938 года стаў 15-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] .
У канцы ліпеня 1914 года ў Лідзе сфарміравана 4-я авіяцыйная рота на трох бамбардзіроўшчыках «Ілля Мурамец»[1].
У польскі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]З вясны 1921 года па восень 1939 года на аэрадроме базаваліся авіяцыйныя падраздзяленні Польшчы: спачатку гэта быў 11-ы полк знішчальнікаў, затым 5-ы бамбардзіровачны полк. У верасні 1939 года частка самалётаў прынялі ўдзел у нямецка-польскай вайне. Перад прыходам Чырвонай Арміі 20 машын змаглі пераляцець у Латвію. Астатнія 23 (у тым ліку 11 непашкоджаных) засталіся на аэрадроме і сталі трафеямі РСЧА[1].
У савецкі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 1940 года на аб’ект перабазаваўся 31-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] . Станам на 31 мая 1941 года на аэрадроме размяшчаліся[1]:
- упраўленне 11-й змешанай авіядывізіі;
- 122-і знішчальны авіяцыйны полк;
- авіясклад № 899,
- 213-я стацыянарная авіямайстэрня,
- штаб 38-й авіябазы,
- 165-ы батальён аэрадромнага забеспячэння і яго падраздзяленне абслугоўвання,
- 152-я аэрадромна-тэхнічная рота.
Падчас нямецкай акупацыі на аэрадроме базаваліся падраздзяленні Люфтвафэ[1]. Пазней, з 5 верасня 1944 года па 22 снежня 1944 года, у Лідзе знаходзіўся 8-ы авіяцыйны Смаленскі корпус далёкага дзеяння[5].
У пасляваенны перыяд аб’ект быў базай наступных часцей[6]:
- 74-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Сталінградскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк (з 9 жніўня 1945 года па красавік 1960 года);
- 136-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны сталінскі Чырванасцяжны ордэна Суворава полк (з 9 жніўня 1945 года па красавік 1960 года);
- 1-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная Сталінградская ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава дывізія (з верасня 1952 года па 1993 год);
- 911-ы знішчальны авіяцыйны полк (з 11 лістапада 1953 года па чэрвень 1989 года).
Сучасная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля распаду Савецкага Саюза на аб’ект перабазаваўся 206-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк, на аснове якога створана 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіяцыйная база. У 2010 годзе на аэрадроме сфарміраваны 206-ы цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу ВПС Беларусі, а 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіябаза стала 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай Радамскай Чырванасцяжнай базай[1].
Падчас уварвання Расіі ва Украіну лідская авіябаза выкарыстоўвалася расійскай авіяцыяй (277-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на Су-24)[7].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Виталий Лебедев. Аэродром Лида в годы становления российской военной авиации (руск.). Новый оборонный заказ. ООО "Дифанс Медиа" (1 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2019.
- ↑ а б Сергей Грудницкий. Был только МиГ (руск.). Беларусь сегодня. Издательский дом «Беларусь сегодня» (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2019.
- ↑ Виктор Шунков, Анна Спектор, Андрей Мерников. Полная энциклопедия. Русская Армия в Первой мировой войне (1914–1918). — Москва: АСТ, 2014. — С. 148. — 240 с. — ISBN 978-5-17-084897-3.
- ↑ а б Анохин В. А., Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное издание. — М.: Яуза-пресс, 2014. — С. 315. — 944 с. — 1500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.
- ↑ Штаб 8 ак дд. Журнал боевых действий 8 ак дд (руск.). Период с 02.09.1944 по 27.09.1944 г.. МО РФ (27 верасня 1944). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 7 студзеня 2017.
- ↑ M.Holm. 1st Guards Stalingradskaya order of Lenin twice Red Banner orders of Suvorov and Kutuzov Bomber Aviation Division (англ.). Luftwaffe. M.Holm (10 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 10 ліпеня 2015.
- ↑ AirForces Monthly. Stamford, Lincolnshire, England: Key Publishing Ltd. December 2022. p. 30.