Маланямкоўскі сельсавет
Маланямкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Малыя Нямкі |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 1931 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 27 снежня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 417 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Маланямко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малыя Нямкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вяліканямкоўскага сельсавета.
Утвораны зноў у 1931 годзе ў складзе Веткаўскага раёна БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года скасаваны пасёлак Рошча[1], 15 верасня 2017 года — пасёлак Іванькін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Маланямкоўскага сельсавета 5 населеных пунктаў[3]. 27 снежня 2022 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стаўбунскага сельсавета[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Малыя Нямкі, вёска Пералёўка, пасёлкі Зацішша і Памяць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) складала 556 чалавек[5], з іх 94,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 417 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 32 (1226).
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 15 сентября 2017 г. № 137 Об упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.