Мамаеў курган
Помнік | |
Мамаеў курган | |
---|---|
48°44′29″ пн. ш. 44°32′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1967 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 3410022000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мамаеў курган — курган вышынёй 102 м, размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Валгаграда. Найвышэйшы пункт горада. Сваю назву курган атрымаў па імені хана Мамая, які меў дачыненне да гэтых краёў.
За гэты ваенна важны курган, з якога бачны ўвесь горад, у час Сталінградскай бітвы і асабліва ў верасні 1942 года і студзені 1943 года адбываліся жорсткія баі, у час якіх курган не раз пераходзіў з рук у рукі.
Скульптура «Радзіма-маці»
[правіць | правіць зыходнік]Пад кіраўніцтвам архітэктара Я. У. Вучэціча на Мамаевым кургане быў узведзены помнік-ансамбль «Героям Сталінградскай бітвы» (1963—1967). Галоўнае месца ў ім займае самая вялікая жаночая статуя ў свеце «Радзіма-маці». Гэта — жанчына з мячом у руцэ, у позе закліку да барацьбы. Вышыня статуі 85 м разам з мячом і 52 м без мяча[2].
Адметнасцю скульптуры з’яўляецца тое, што яна свабодна, як шахматная фігура на дошцы, стаіць на сваёй апорнай пліце (вышыня 2 метры). Апорная пліта, у сваю чаргу, размешчана на галоўным падмурку (вышыня 16 метраў, але большая яго частка cкрыта пад зямлёй). Найскладанейшыя разлікі ўстойлівасці гэтай канструкцыі выкананыя доктарам тэхнічных навук М. У. Нікіціным — аўтарам разліку ўстойлівасці Астанкінскай тэлевежы. Уначы статуя асвятляецца пражэктарамі.
Статуя зроблена з блокаў жалезабетону. Маса матэрыялу, без уліку асновы статуі, складае 5500 тон бетону і 2400 тон металічных канструкцый. Меч даўжынёй 29 метраў і вагой 14 тон зроблены з нержавеючай сталі. Дзеля памяншэння ветравога супраціўлення ў ім зроблены адтуліны.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Для параўнання, вышыня статуі Свабоды у ЗША складае 45 м і 93 м з пастаментам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мамаеў курган
- Афіцыйны сайт гісторыка-мемарыяльнага комплексу «Героям Сталінградскай бітвы» (ru, en, de)
- «Віртуальны Мамаеў курган» — 3D-мадэль мемарыяльнага комплексу на Валгаград.ру (тэхналогія VRML) Архівавана 28 сакавіка 2009.
- Падрабязны фотатур па Мамаевым кургане Архівавана 2 сакавіка 2007.
- Фотагалерэя з раздзеламі аб Мамаевым кургане Архівавана 21 чэрвеня 2007.