Марыя Матушакайце
Марыя Матушакайце | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 2016 (91 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктарка, мастацтвазнаўца, мадэльер |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1970) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Марыя Матушакайце (літ.: Marija Matušakaitė; 9 сакавіка 1924 — 24 лютага 2016) — літоўскі архітэктар, мастацтвазнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1941—1948 вучылася ў Каўнаскім універсітэце. У 1948—1953 гадах працавала архітэктарам, у 1953—1959 гадах старшы архітэктар у Дзяржаўным праектным інстытуце пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, у 1959—1961 гадах працавала ў Праектным інстытуце гарадскога і сельскага будаўніцтва, у 1961—1963 гадах дырэктар Вільнюскага дома моды, у 1963—1965 гадах у Праектным інстытуце гарадскога будаўніцтва. У 1965—1993 гадах выкладала ў Каўнаскім універсітэце (з 1974 года прафесар).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследвала драўляную архітэктуру, партрэтны жывапіс, скульптуру, разьбярства, гісторыю адзення Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў.
Аўтар кніг: «Літоўскі партрэт XVI—XVIII ст.» («Portretas XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільнюс, 1984), «Літоўскія працэсійныя алтары» («Procesijų altorėliai Lietuvoje», Вільнюс, 1998), «Старажытная драўляная скульптура і дэкаратыўная разьба па дрэве ў Літве» («Senoji medžio skulptūra ir dekoratyvinė drožyba Lietuvoje», Каўнас, 1999), «Літоўскае адзенне XVI—XVIII ст.» («Apranga XVI—XVIII a. Lietuvoje», Вільнюс, 2003).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы (1998).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Литовская надгробная скульптура эпохи Ренессанса и раннего барокко // Искусство Прибалтики. Таллин, 1981;
- U źródeł portretu litewskiego // Lituano-Slavica Posnaniensia. Poznań, 1992. T. 5;
- Senieji Lietuvos kunigaikščių portretai. Kaunas, 1997;
- Działalność artystyczna Tomasza Podhayskiego na Litwie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матушакайтэ Марыя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнаскім раёне
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы Літвы
- Архітэктары Літвы
- Архітэктары XX стагоддзя